Памілаваны экс-палітвязень Арцём Баярскі знайшоў працу і плануе аднавіцца на хімфаку БДУ
Пра гэта сам хлопец распавёў у перадачы «Тревожная кнопка» на АНТ.

Цяпер Арцём Баяркі стажыруецца ў будаўнічай краме і плануе зноў вучыцца на хімфаку БДУ. Інтэрв'ю з ім запісалі пасля аднаго з мерапрыемстваў, на якія павінны хадзіць асуджаныя па «экстрэмісцкіх» артыкулах.
На камеру хлопец сказаў, што зараз вядзе «законапаслухмяны лад жыцця».
У выпуску «Тревожной кнопки» начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Рэзянкоў сказаў, што за кожным памілаваным замацаваныя паручыцелі, «якія абавязваюцца выплаціць ад 30 да 500 базавых велічынь (ад 1260 да 21 000 рублёў — НН.) у выпадку, калі гэтыя людзі ўчыняць якія-небудзь правапарушэнні».
Арцём Баярскі вызваліўся з калоніі 20 студзеня 2025 па памілаванні. За кратамі ён правёў амаль чатыры гады.
У 2021 годзе Арцёму прысудзілі пяць год калоніі па артыкулах аб грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК) і стварэнні «экстрэмісцкага» фарміравання альбо ўдзеле ў ім (артыкул 361-1 КК).
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
Падарвалі эканоміку краіны.