Здарэнні55

Знайшлі серыйных забойцаў, якія трымалі ў страху Варшаву. Гэта паляк і ўкраінец

Пракурор назваў іх «сучаснымі Радзівонамі Раскольнікавымі».

Фота: se.pl

У апошнія дні па Варшаве хадзілі чуткі пра серыйнага забойцу. У ноч на 16 лютага ў кватэры ў цэнтры горада была знойдзена мёртвай 80-гадовая жанчына. На яе целе былі відаць сляды барацьбы, а з яе кватэры зніклі карціны, электроніка і плацежныя карты.

Другое забойства адбылося ў ноч на 23 лютага. Ахвярай стала 89-гадовая жанчына, кватэра якой была абрабаваная. Як паказала экспертыза, яе задушылі.

Трэцяя драма адбылася ў ноч на 25 лютага. У сваёй кватэры была забітая 73-гадовая жанчына. Па словах паліцыі, злачынец, хутчэй за ўсё, звязаў ахвяру і прымусіў жанчыну звярнуцца ў банк, каб атрымаць доступ да яе сродкаў. Як расказаў кансультант банка, яна гаварыла невыразна, як быццам ёй нехта заткнуў рот, таму ён паведаміў у паліцыю.

Супрацоўнікі паліцыі, якія прыехалі на месца здарэння, знайшлі там мужчыну, які паспрабаваў уцячы праз акно другога паверха. Яго арыштавалі. Паліцыя паведамляе, што ім аказаўся 45-гадовы паляк, які ў мінулым ужо прыцягваўся да адказнасці за дробныя правапарушэнні. У момант затрымання мужчына знаходзіўся пад уздзеяннем наркотыкаў. Супрацоўнікі паліцыі знайшлі ў паляка каштоўныя рэчы забітых.

Наступнай ноччу па месцы жыхарства быў таксама затрыманы 33-гадовы грамадзянін Украіны, які да гэтага не меў праблем з законам.

Па словах прадстаўніка акруговай пракуратуры Варшавы, ахвяры ведалі падазраваных. Мужчыны займаліся дробным рамонтам, у тым ліку сантэхнікай, і так знаёміліся са сваімі ахвярамі. Справу службовец назваў «справай двух сучасных Радзівонаў Раскольнікавых», якія «дзейнічалі з самых нізкіх памкненняў».

45-гадоваму паляку выстаўлена пяць абвінавачанняў. З іх два ў забойстве з мэтай рабавання, якія ён дзейсніў самастойна, а таксама адно — сумесна і па змове з грамадзянінам Украіны. Што да 33-гадовага ўкраінца, то яму былі выстаўленыя абвінавачанні ў скупцы крадзенага і забойстве.

Акрамя таго, паліцыя знайшла ў сантэхнікаў рэчы чацвёртай жанчыны, якая была знойдзена мёртвай у сваёй кватэры. Першапачаткова лічылася, што яна памерла сваёй смерцю. Аднак, як паказала экспертыза, прычынай смерці жанчыны мог стаць сардэчны прыступ, выкліканы стрэсам, звязаным з рабаваннем.

Па словах пракурора, паляк і ўкраінец прызналі сябе вінаватымі. Яны таксама далі паказанні. Аднак пададзеныя імі звесткі істотна адрозніваюцца ад таго, што ўдалося высветліць. 

Як паведамляе польская прэса, расследаванне працягваецца. Увага паліцыі звернутая на іншыя невытлумачальныя выпадкі смерцяў пажылых жанчын у Варшаве.

Каментары5

  • 28.02.2025
    Неважно какая нация.
  • Радзівон Падсасонны
    28.02.2025
    За час у турме, напэўна, вылечацца ад нарказалежнасці. Але ж тых забітых самотных жанчын ужо не вернеш.
  • Чашницкий шовинист
    28.02.2025
    …, А как же я русские?

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў13

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў шакаваў стан жывёл у «Дукорскім маёнтку»: «Гэта канцлагер!» Спецыялісты супакойваюць2

Вальфовіч: За тыдзень 116 украінскіх дронаў заляцела ў Беларусь12

Палітзняволенага журналіста Кірылу Пазняка выпісалі са шпіталя хуткай дапамогі

Персанальныя звесткі кліентаў «Дода Піцы» пайшлі ў інтэрнэт3

За апошнія суткі ў Беларусь як мінімум тры разы заляцелі расійскія дроны

У Беларусі забаранілі яшчэ 17 кніг, у асноўным заходніх аўтараў12

Дзяўчыне заціснула пальцы рукі на выхадзе з метро4

Украінцы назвалі лічбу беларусаў, якія ваююць на баку Расіі, і колькі з іх загінулі27

Што сімвалізуюць падарункі, якія Ціханоўская перадала Зяленскаму і яго жонцы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў13

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць