Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў
У сувязі з узвядзеннем унутрыгарадской кальцавой магістралі Магілёў чакае беспрэцэдэнтныя змены ў маршрутах грамадскага транспарту. З 29 мая цалкам перакрываецца рух на найважнейшым участку праспекта Міру, што прывядзе да змены руху амаль паловы гарадскога транспарту.

Рух транспарту на ўчастку праспекта Міру ад скрыжавання з вуліцамі Касманаўтаў і Якубоўскага да Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці будзе спынены 29 мая ў 12:00. Гэтыя захады звязаныя з актыўнай фазай будаўніцтва новай транспартнай развязкі, якая ў перспектыве павінна злучыць розныя раёны горада ў абход цэнтра.
Для забеспячэння працы грамадскага транспарту дарожныя службы ў спешным парадку абсталявалі новыя разваротныя пляцоўкі на вуліцы Касманаўтаў у раёне дома №1, на вуліцы Якубоўскага і непасрэдна на праспекце Міру каля цэнтра творчасці. Агулам змены закранаюць дванаццаць аўтобусных, чатыры тралейбусныя і адзінаццаць прыватных ліній.

Тралейбусны парк з-за прывязкі да кантактнай сеткі вымушаны дзейнічаць максімальна радыкальна. Маршруты №16 і №16д цалкам скасоўваюцца і хадзіць не будуць.
Дзеля кампенсацыі нязручнасцяў на ўвесь перыяд перакрыцця ўчастка праспекта Міру ўводзіцца правіла ўніверсальнага праязнога. Аўтобусныя квіткі цяпер паўнавартасна дзейнічаюць у тралейбусах, і наадварот.
Далей прыведзены дакладны новых схем руху ўсяго пацярпелага транспарту.
Што будуюць?

Маштабны інфраструктурны праект, які пачалі рэалізоўваць у 2023 годзе, павінен разгрузіць гістарычны цэнтр горада ад унутранага трафіку. Адкрыты чатыры гады таму паўднёва-заходні абход (траса М15) паспяхова вывеў з вуліцы Якубоўскага транзітныя фуры, а цяпер новая шасціпалосная магістраль даўжынёй каля пяці кіламетраў наўпрост злучыць вуліцу Каралёва з вуліцай Касманаўтаў. Праект прадугледжвае ўзвядзенне трох транспартных кольцаў, два з якіх ужо функцыянуюць.

На гэты момант актыўныя працы ідуць на трэцім кальцы (скрыжаванне праспекта Міру і Якубоўскага), дзе будуецца падземны пешаходны пераход даўжынёй 60 метраў з ліфтамі і трыма лесвічнымі сходамі.

Транспартная артэрыя ўключае два пуцеправоды, якія дазволяць размеркаваць патокі на розных узроўнях без спынення руху. Адзін з іх, працягласцю звыш 560 метраў, пройдзе над чыгуначнымі пуцямі і вуліцай Першамайскай, другі, даўжынёй звыш 250 метраў, узводзіцца над чыгункай каля пешаходнага моста паміж праспектам Міру і вуліцай Арлоўскага. Поўнае завяршэнне ўсіх 22 чэргаў будаўніцтва і ўвод магістралі ў эксплуатацыю запланаваны на 2028 год.
Аўтобусныя маршруты

-
Маршрут №4: рух па вуліцы Лазарэнкі — вуліцы Касманаўтаў — праспекце 17 Верасня — вуліцы Пысіна — вуліцы Якубоўскага.

-
Маршрут №5: рух па вуліцы Бялыніцкага-Бірулі — вуліцы Куляшова — вуліцы Пысіна — праспекце 17 Верасня — вуліцы Касманаўтаў — праспекце Шміта — вуліцы Астроўскага — Пушкінскім праспекце — вуліцы Каралёва — праспекце Міру — вуліцы Піянерскай — вуліцы Чалюскінцаў — вуліцы Касманаўтаў — праспекце 17 Верасня — вуліцы Пысіна — вуліцы Бялыніцкага-Бірулі.

-
Маршрут №9: рух па вуліцы Першамайскай — вуліцы Лазарэнкі — вуліцы Касманаўтаў — праспекце 17 Верасня — вуліцы Пысіна — вуліцы Якубоўскага (з заездам на разваротную пляцоўку на скрыжаванні праспекта Міру і вуліцы Касманаўтаў выключна пры руху ў бок вуліцы Сурганава) — вуліцы Сурганава.

-
Маршрут №10: рух па вуліцы Першамайскай — вуліцы Лазарэнкі — вуліцы Касманаўтаў (да разваротнай пляцоўкі каля МДУ імя Куляшова) — вуліцы Будаўнікоў — плошчы Касманаўтаў (заезд на разваротную пляцоўку ў абодвух напрамках).

-
Маршрут №12: рух па вуліцы Першамайскай — вуліцы Лазарэнкі — вуліцы Касманаўтаў — праспекце 17 Верасня — вуліцы Пысіна — вуліцы Якубоўскага — вуліцы Бялыніцкага-Бірулі (у абодвух напрамках).

-
Маршрут №23: рух па вуліцы Бялыніцкага-Бірулі — вуліцы Якубоўскага — вуліцы Пысіна — праспекце 17 Верасня — вуліцы Касманаўтаў — вуліцы Чалюскінцаў — вуліцы Піянерскай — праспекце Міру — вуліцы Каралёва — Пушкінскім праспекце — вуліцы Астроўскага — праспекце Шміта — праспекце 17 Верасня — вуліцы Пысіна — вуліцы Якубоўскага — вуліцы Бялыніцкага-Бірулі.

-
Маршрут №28: рух па Загараднай шашы — вуліцы Бялыніцкага-Бірулі — вуліцы Пысіна — праспекце 17 Верасня — вуліцы Касманаўтаў — вуліцы Лазарэнкі — вуліцы Першамайскай (у абодвух напрамках).

-
Маршрут №30: рух па дзеючай схеме да разваротных пляцовак на скрыжаванні праспекта Міру і вуліцы Касманаўтаў.

-
Маршрут №32: рух па дзеючай схеме да разваротнай пляцоўкі на скрыжаванні праспекта Міру і вуліцы Касманаўтаў.

-
Маршрут №34: рух па дзеючай схеме да разваротнай пляцоўкі на скрыжаванні праспекта Міру і вуліцы Касманаўтаў.

-
Маршрут №38: рух па вуліцы Першамайскай — вуліцы Лазарэнкі — вуліцы Касманаўтаў — праспекце 17 Верасня — вуліцы Пысіна — вуліцы Якубоўскага — вуліцы Бялыніцкага-Бірулі — вуліцы Пысіна — праспекце 17 Верасня — вуліцы Касманаўтаў — вуліцы Лазарэнкі — вуліцы Першамайскай.

-
Маршрут №41: рух па вуліцы Піянерскай — вуліцы Лазарэнкі — вуліцы Касманаўтаў (да разваротнай пляцоўкі каля МДУ імя Куляшова) — вуліцы Будаўнікоў — плошчы Касманаўтаў (заезд на разваротную пляцоўку ў абодвух напрамках).
Тралейбусныя маршруты


- Маршруты №16 і №16д: цалкам адмененыя.
- Маршрут №3: рух па маршруце ЦЭЦ-2 — вуліца Габраўская — Пушкінскі праспект — вуліца Першамайская — завулак Ватуціна (у абодвух напрамках).
- Маршрут №5к: рух па маршруце ЦЭЦ-2 — праспект Шміта — плошча Касманаўтаў — МДУ імя Куляшова (у абодвух напрамках).
Маршрутныя таксі
(тлустым вылучаны змены ў маршрутах)

-
Маршрут №7-ТК: вуліца Фаціна — вуліца Маўчанскага — праспект Дзімітрава — вуліца Каралёва — вуліца Ленінская (праспект Міру) — вуліца Першамайская — вуліца Лазарэнкі — вуліца Касманаўтаў (разварот у раёне дома №1) — вуліца Лазарэнкі (Віленскі рынак) — вуліца Будаўнікоў — праспект 17 Верасня — праспект Шміта — вуліца Астроўскага — Пушкінскі праспект — праспект Дзімітрава — вуліца Маўчанскага — вуліца Фаціна (кальцавы).
-
Маршрут №7К-ТК: вуліца Фаціна — вуліца Маўчанскага — праспект Дзімітрава — Пушкінскі праспект — вуліца Астроўскага — праспект Шміта — вуліца Касманаўтаў — праспект 17 Верасня — вуліца Заслонава — вуліца Будаўнікоў — вуліца Касманаўтаў (разварот у раёне дома №1) — вуліца Лазарэнкі — вуліца Першамайская — БРУ (праспект Міру) — вуліца Каралёва — праспект Дзімітрава — вуліца Маўчанскага — вуліца Фаціна (кальцавы).

-
Маршрут №8-ТК: вуліца Храмянкова (пасёлак Новае Пашкава) — вуліца Маладзёжная — Мінская шаша — вуліца Льва Сапегі — вуліца Цішкі Гартнага — вуліца Грунвальдская — Мінская шаша — вуліца Якубоўскага — вуліца Якубоўскага (разварот насупраць былых «Спорттавараў») — вуліца Пысіна — праспект 17 Верасня — вуліца Касманаўтаў — вуліца Касманаўтаў (разварот у раёне дома №1) — вуліца Лазарэнкі — вуліца Першамайская — вуліца Грышына (чыгуначны вакзал) — вуліца Крупскай — вуліца Падгорная — вуліца Цэнтральная ГУА — вуліца Комплексная — вуліца Дачная — вуліца Саламоннікава (вёска Калінавая).
-
Маршрут №10-ТК: вуліца Фаціна — вуліца Маўчанскага — праспект Дзімітрава — Пушкінскі праспект — вуліца Чалюскінцаў — вуліца Касманаўтаў — праспект 17 Верасня — вуліца Пысіна — вуліца Якубоўскага (разварот насупраць былых «Спорттавараў») — вуліца Якубоўскага — вуліца Бялыніцкага-Бірулі — бульвар Андрэя Мрыя (вёска Гарадшчына-2).
-
Маршрут №23-ТК: вуліца Бялыніцкага-Бірулі (Абласная бальніца) — вуліца Якубоўскага — вуліца Якубоўскага (разварот насупраць былых «Спорттавараў») — вуліца Пысіна — праспект 17 Верасня — вуліца Касманаўтаў — вуліца Касманаўтаў (разварот у раёне дома №1) — вуліца Лазарэнкі — вуліца Першамайская — праспект Міру — вуліца Каралёва — праспект Дзімітрава — завулак Тагільскі — вуліца Сасновая — вуліца Паўлава (Магілёўская бальніца №1) — Слаўгарадская шаша — Пушкінскі праспект — вуліца Піянерская — вуліца Камсамольская — вуліца Лазарэнкі — вуліца Касманаўтаў — вуліца Якубоўскага — вуліца Бялыніцкага-Бірулі.

-
Маршрут №26-ТК: вуліца Маневіча (пасёлак Малая Бароўка) — вуліца Цютчава — вуліца Кісялёва — траса Р-122 — Чавуская шаша — Віцебскі праспект — праспект Дзімітрава — вуліца Маўчанскага — вуліца Габраўская — Пушкінскі праспект — вуліца Чалюскінцаў — вуліца Касманаўтаў — праспект 17 Верасня — вуліца Пысіна — вуліца Якубоўскага (разварот насупраць былых «Спорттавараў») — вуліца Якубоўскага — вуліца Бялыніцкага-Бірулі (Абласная бальніца).
-
Маршрут №31-ТК: вуліца Чырваназорная (мікрараён Казіміраўка) — вуліца Цішкі Гартнага — вуліца Грунвальдская — Мінская шаша — Загарадная шаша — вуліца Якубоўскага — вуліца Якубоўскага (разварот насупраць былых «Спорттавараў») — вуліца Пысіна — праспект 17 Верасня — вуліца Касманаўтаў — вуліца Чалюскінцаў — Пушкінскі праспект — вуліца Астроўскага — вуліца Сіманава — вуліца Куцепава — вуліца Саянская — вуліца Ангарская — вуліца Алтайская (гаражны масіў).

-
Маршрут №34-ТК: вуліца Крывуліна (АЗС) — вуліца Крупскай — вуліца Бялінскага — вуліца Першамайская (чыгуначны вакзал) — вуліца Першамайская — вуліца Лазарэнкі — вуліца Касманаўтаў (Віленскі рынак) — вуліца Касманаўтаў (разварот у раёне дома №1) — праспект 17 Верасня — паварот на Абласную бальніцу — вуліца Бялыніцкага-Бірулі — вуліца Якубоўскага — вуліца Пысіна — праспект 17 Верасня — вуліца Касманаўтаў — вуліца Касманаўтаў (разварот у раёне дома №1) — вуліца Лазарэнкі — вуліца Першамайская — вуліца Грышына (чыгуначны вакзал) — вуліца Крупскай — вуліца Крывуліна.
-
Маршрут №36-ТК: вуліца Кляновая (Старачавуская) — вуліца Кісялёва — завулак Кісялёва — траса Р-122 — Чавуская шаша — Віцебскі праспект — праспект Дзімітрава — Пушкінскі праспект — вуліца Астроўскага — праспект Шміта — вуліца Чалюскінцаў — вуліца Піянерская — праспект Міру — вуліца Першамайская — вуліца Лазарэнкі — вуліца Касманаўтаў — праспект 17 Верасня — вуліца Пысіна — вуліца Якубоўскага (разварот насупраць былых «Спорттавараў») — вуліца Якубоўскага — Загарадная шаша — Мінская шаша (ТЦ «Парк Сіці») — вуліца Грунвальдская — вуліца Цішкі Гартнага — вуліца Льва Сапегі — Мінская шаша — Загарадная шаша — вуліца Якубоўскага — вуліца Пысіна — праспект 17 Верасня — вуліца Касманаўтаў — вуліца Касманаўтаў (разварот у раёне дома №1) — вуліца Лазарэнкі — вуліца Камсамольская — вуліца Піянерская — вуліца Чалюскінцаў — праспект Шміта — вуліца Астроўскага — Пушкінскі праспект — праспект Дзімітрава — Віцебскі праспект — Чавуская шаша — траса Р-122 — завулак Кісялёва — вуліца Кісялёва — вуліца Кляновая.
-
Маршрут №37-ТК: траса Р-96 (Любуж) — Віцебскі праспект — праспект Дзімітрава — Пушкінскі праспект — вуліца Чалюскінцаў — вуліца Касманаўтаў — вуліца Касманаўтаў (Віленскі рынак) — праспект 17 Верасня — вуліца Пысіна — вуліца Якубоўскага (разварот насупраць былых «Спорттавараў») — вуліца Якубоўскага — Загарадная шаша — Мінская шаша — вуліца Грунвальдская — вуліца Цішкі Гартнага — вуліца Чырваназорная (мікрараён Казіміраўка).
-
Маршрут № 43‑ТК (прамы напрамак): вуліца Зялёная (Прысна-2) — вуліца Шасэйная — вуліца Цэнтральная — траса М-4 — вуліца Льва Сапегі — вуліца Цішкі Гартнага — вуліца Чырваназорная (мікрараён Казіміраўка) — вуліца Грунвальдская — Мінская шаша — Загарадная шаша — вуліца Якубоўскага — вуліца Якубоўскага (разварот насупраць былых «Спорттавараў») — вуліца Пысіна — праспект 17 Верасня — вуліца Касманаўтаў — вуліца Касманаўтаў (разварот у раёне дома №1) — вуліца Лазарэнкі — вуліца Камсамольская — вуліца Піянерская — вуліца Чалюскінцаў — траса Р-93 — вуліца Легендарная (пасёлак Буйнічы) — ААТ «Райаграпрамтэхніка».
-
Маршрут № 43‑ТК (зваротны напрамак): ААТ «Райаграпрамтэхніка» — вуліца Легендарная (пасёлак Буйнічы) — траса Р-93 — вуліца Чалюскінцаў — вуліца Лазарэнкі — вуліца Касманаўтаў (разварот у раёне дома №1) — вуліца Касманаўтаў — праспект 17 Верасня — вуліца Пысіна — вуліца Якубоўскага (разварот насупраць былых «Спорттавараў») — вуліца Якубоўскага — Загарадная шаша — Мінская шаша — вуліца Грунвальдская — вуліца Цішкі Гартнага — вуліца Чырваназорная (мікрараён Казіміраўка) — вуліца Льва Сапегі — траса М-4 — вуліца Цэнтральная (Прысна-1) — вуліца Шасэйная (Прысна-1) — вуліца Зялёная (Прысна-2).
Каментары