Свет55

Расійскі мільярдэр збег з Расіі праз Беларусь, зняўшы вялікую суму грошай

Расійскі ІТ-інвестар і заснавальнік фонду Almaz Capital Аляксандр Галіцкі выехаў з Расіі, нягледзячы на абмежаванні, уведзеныя ў межах справы аб прызнанні яго і фонду «экстрэмісцкім аб’яднаннем».

Аляксандр Галіцкі

Паводле інфармацыі расійскай пракуратуры, Галіцкі пакінуў краіну праз Беларусь, скарыстаўшыся нідэрландскім пашпартам, а перад гэтым зняў мільярды расійскіх рублёў са свайго рахунку ў Газпрамбанку.

Суд у Маскве прызнаў Галіцкага і яго кампанію экстрэмісцкім аб’яднаннем і пастанавіў перадаць яго маёмасць дзяржаве. Агульная сума актываў, якія падлягаюць канфіскацыі, складае каля 8 мільярдаў расійскіх рублёў (каля 112 мільёнаў даляраў). У гэты спіс уваходзяць грошы на рахунках, нерухомасць у Маскве і падмаскоўны дом. Сам бізнэсмен не пагаджаецца з абвінавачаннямі.

Паводле версіі пракуратуры, пасля 2014 года фонд спыніў інвестыцыі ў расійскія праекты і пачаў выводзіць сродкі за мяжу, а пасля 2022 года нібыта падтрымліваў украінскія кампаніі, звязаныя з распрацоўкай узбраення. Абарона бізнэсмена сцвярджае, што Галіцкі даўно не мае дачынення да фонду і ўкладваў грошы толькі ў мірныя праекты.

Галіцкі лічыцца адным з вядомых венчурных інвестараў у тэхналагічнай сферы. Ягоны фонд за многія гады ўклаў сотні мільёнаў даляраў у дзясяткі стартапаў у розных ІТ-напрамках.

Частка яго актываў ужо пераходзіць пад кантроль дзяржавы, у тым ліку праз перадачу доляў у кампаніях дзяржаўнай карпарацыі.

У лютым гэтага года стала вядома, што ў ізалятары часовага ўтрымання падмаскоўнага горада Істра скончыла жыццё самагубствам 46‑гадовая Алія Галіцкая — былая жонка Аляксандра Галіцкага. Трагедыя здарылася праз суткі пасля таго, як суд арыштаваў яе паводле абвінавачання ў вымагальніцтве каласальнай сумы ў былога мужа.

Каментары5

  • Indrid Cold
    26.05.2026
    Тыя хто ведае, ужо зараз здымаюць грошы з рахункаў. Відавочна што банкаўская сістэма расейская дажывае апошнія дні. Акрамя таго, расейскія банкі ў Беларусі таксама будуць банкротамі хутка. Я бы выхадзіў грошы і з беларускіх банкаў, ад граха падалей. Хто ведае, можа і яны грошы скрадуць.
  • Счатавод Вотруба
    26.05.2026
    Не ўмеюць у НН грошы лічыць, дарэмна што чужыя. Ну як 8 рас. рублёў становяцца 112 далярамі?
  • Я
    26.05.2026
    Жонку "таго" і сам збег...

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць