Грамадства11

Беларускі бізнэсмен праспансаваў чэмпіянат свету па хакеі ў Швейцарыі

Кампанія «Шатэ-М Плюс», якой валодае беларускі бізнэсмен Канстанцін Шавель, стала спонсарам чэмпіянату свету па хакеі-2026, які праходзіць у гэтыя дні ў Швейцарыі, піша выданне «Белорусы и рынок».

Фота: ihf.com

Брэнд аўтазапчастак Patron упрыгожвае арэны ў Цюрыху і Фрыбургу нароўні з забароненымі ў Беларусі Škoda і Liqui Molly. Таксама сярод спонсараў сусветнага хакейнага першынства такія брэнды, як Tissot, Wuert, Sika, Swiss Air, Nike, Nokian Tyres, Allegro і іншыя.

У Канстанціна Шавеля, які ўваходзіць у топ-100 паспяховых бізнесмэнаў Беларусі 2025 года, ёсць таксама буйны бізнэс у Расіі. Але ў Швейцарыі яго брэнд Patron прадстаўляюць не беларуская і расійская кампаніі, а дачка з Казахстана — «Шатэ-М Плюс» з Астаны. Хоць сама зборная Казахстана гэтым разам не выступае ў Швейцарыі — яна летась пакінула вышэйшы дывізіён. Patron з'яўляецца партнёрам Міжнароднай федэрацыі хакея на лёдзе (ІІХФ) ужо дзесяць гадоў — з 2016 года.

Група кампаній «Шатэ-М Плюс» — гэта адзін з найбуйнейшых у Беларусі, Расіі і Казахстане дыстрыб'ютараў аўтамабільных запчастак. Частка з іх вырабляецца пад уласным брэндам Patron на партнёрскіх прадпрыемствах. Як паведамляецца на сайце кампаніі, гэта 70 заводаў, размешчаных у Кітаі, Паўднёвай Карэі, Турцыі, Бельгіі, Італіі, Расіі, Беларусі, Тайвані, Малайзіі, Літве, Венгрыі і Польшчы.

Каментары1

  • Отец Засандалий
    26.05.2026
    Пора на ферму.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве20

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога6

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў8

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве20

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць