Грамадства66

Стала вядома, куды пайшоў на працу адстаўлены старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч

Як выявілася, цяпер ён работнік кампаніі «Тэх энд Бізнэс Салюшэнс». За гэтай малавядомай назвай хаваецца скандальны бізнэс.

Іван Наскевіч

У сакавіку 2021 года Івана Наскевіча адправілі ў адстаўку з пасады старшыні Следчага камітэта. 

Яго лічылі прадстаўніком ліберальнага крыла сілавікоў. Следчы камітэт пад кіраўніцтвам Наскевіча збіраў факты катаванняў на Акрэсціна. На адной з нарадаў Лукашэнкі з сілавым блокам ён нібыта нават заявіў пра наяўнасць матэрыялаў, дастатковых для завядзення крымінальных спраў аб перавышэнні паўнамоцтваў сілавікамі. Аднак ходу гэтай ініцыятыве не далі. Па адной з версій, на гэтым моманце тагачасны міністр унутраных спраў Юрый Караеў заявіў, што «калі хоць на аднаго супрацоўніка будзе заведзена крымінальная справа, то са шчытамі будуць стаяць супрацоўнікі Следчага камітэта».

Разам з тым лічыцца, што менавіта Наскевіч, спрабуючы даказаць сваю вернасць, прапанаваў ідэю заводзіць крымінальныя справы на абсалютна ўсіх удзельнікаў акцый пратэсту.

Ніякую іншую дзяржаўную пасаду ён так і не атрымаў. Як «Кіберпартызаны» паведамілі «Нашай Ніве», Наскевіч быў беспрацоўным да 2023 года, а пасля ўладкаваўся ў кампанію «Тэх энд Бізнэс Салюшэнс».

Гэта юрыдычная асоба кіруе холдынгам 1AK-Group, самы вядомы бізнэс якога — скандальны акумулятарны завод пад Брэстам.

Мясцовыя жыхары і грамадскасць былі катэгарычна супраць такой будоўлі. Дату запуску завода ўвесь час адкладалі з-за пратэстаў. Аляксандр Лукашэнка ў 2020-м асабіста абяцаў правесці мясцовы рэферэндум наконт акумулятарнага заводу. Аднак рэферэндуму так і не адбылося. Завод пачаў працу ў 2021-м.

Заснавальнік 1AK-Group — адзін з самых багатых людзей Пінска Віктар Лемяшэўскі. І для Наскевіча гэта відавочна не чужы чалавек.

Сам Наскевіч паходзіць са Столінскага раёна, але доўгі час быў пракурорам Пінскага раёна і Брэсцкай вобласці — рэгіёнаў, у якіх і робіць бізнэс Лемяшэўскі. А катэдж Наскевіча ў Пінску знаходзіцца праз дарогу ад дома Лемяшэўскага, яны суседзі.

Калі ж Лемяшэўскага ўрэшце арыштавалі ў 2018-м, то па лініі КДБ, а не Следчага камітэта (які на той момант ужо ўзначальваў Наскевіч). Бізнэсмен тады заплаціў выкуп і выйшаў на свабоду, але яму давялося падзяліцца і акумулятарным бізнэсам.

Цяпер Лемяшэўскі разам са сваім партнёрам Аляксандрам Папком валодае 40% акумулятарнага завода. Яшчэ 40% кантралюе набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый Баскаў. Рэшта засталася Брэсцкаму аблвыканкаму.

Якую пасаду займае ў «Тэх энд Бізнэс Салюшэнс» Іван Наскевіч, невядома.

Іван Наскевіч нарадзіўся 25 сакавіка 1970 у вёсцы Цераблічы Столінскага раёна. Скончыў Украінскую дзяржаўную юрыдычную акадэмію (1995) па спецыяльнасці «правазнаўства», Палескі дзяржаўны ўніверсітэт (2006) па спецыяльнасці «эканаміст», Акадэмію кіравання па спецыяльнасці «дзяржаўнае будаўніцтва».

У 1995—2015 працаваў у органах пракуратуры. У 2007—2012 — пракурор Пінскага раёна, у 2012—2015 — пракурор Брэсцкай вобласці. З лістапада 2015 па сакавік 2021-га — старшыня Следчага камітэта. Пасля гэтага два гады (да 2023 года) Іван Наскевіч нідзе афіцыйна не быў уладкаваны. 

Каментары6

  • цыкада
    04.03.2025
    Простые госслужащие и военнослужащие не могут трудоустроиться, кто проголосовал не так как надо
  • даведка
    04.03.2025
    Страна всего за сутки лишилась уже трёх помощников-инспекторов Лукашенко.
  • даведка
    04.03.2025
    Басков приютил главу СК, который не возбудил на них дело по убийству Бондаренко.

Цяпер чытаюць

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Усе навіны →
Усе навіны

Як пасля 2020 года склаўся лёс маладой пракуроркі Валерыі Таратынка?9

«Ужо тры гады я не размаўляю з мамай па ейнай ініцыятыве». Яна Латушка — пра палітыку, сям’ю і будучыню Беларусі16

Лідары Еўропы: Украіне патрэбныя надзейныя гарантыі бяспекі7

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ33

Беларуска натхняльна расказала, як атрымала новую прафесію ў Германіі пасля 45 гадоў7

Сёння пятая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага сілавікамі3

Украінскія дроны ўдарылі па НПЗ у Саратаве1

Сакрэты пабудовы першага Менска: польскія тэхналогіі і святыя дрэвы для сцен5

З расійскай арміі звольнілі генерала Лапіна, які раней не раз трапляў у скандалы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць