Грамадства66

Іван Наскевіч выдаў кнігу пра Следчы камітэт — які ён раней узначальваў

Наскевіч і яго суаўтар, суддзя Канстытуцыйнага суда Леанід Рабцаў, сфармулявалі Канцэпцыю рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі ў сістэме органаў папярэдняга следства і прапануюць прыняць яе.

Іван Наскевіч

Былы старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч стаў суаўтарам манаграфіі, прысвечанай кадравай палітыцы ў ведамстве. Разам з суддзёй Канстытуцыйнага суда Леанідам Рабцавым ён падрыхтаваў навуковае выданне «Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь як суб'ект рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі ў сістэме органаў папярэдняга следства: адміністрацыйна-прававыя аспекты» (PDF).

Кніга выйшла ў снежні 2024 года ў дзяржаўнай арганізацыі «Будмедыяпраект».

У ёй Наскевіч і Рабцаў сфармулявалі Канцэпцыю рэалізацыі Следчым камітэтам дзяржаўнай кадравай палітыкі ў сістэме органаў папярэдняга следства і прапануюць прыняць яе.

Што ў кнізе цікавае, дык гэта вынікі анкетавання больш чым 300 супрацоўнікаў Следчага камітэта. Складана ацаніць праўдзівасць адказаў, але некаторыя з іх сведчаць пра рэальныя праблемы ў сістэме.

Напрыклад, якія ёсць асноўныя недахопы працы з маладымі супрацоўнікамі? 47% апытаных называюць адсутнасць рэальнага заахвочвання за працу, яшчэ 21% прызнае, што такая праца зводзіцца толькі да фармальнага афармлення справаздач.

У адказе на пытанне пра праблемы падбору кадраў 47% апытаных кажуць, што кандыдаты на службу маюць недастатковую падрыхтоўку для таго, каб працаваць следчымі.

36% рэспандэнтаў мяркуюць, што на працу ў СК можна браць людзей, якія маюць веды ў інфармацыйных тэхналогіях, эканоміцы і фінансах, але не атрымалі вышэйшую юрыдычную адукацыю. Яшчэ 48% пагаджаюцца з тэзісам, аднак лічаць, што такім людзям усё ж трэба прайсці перападрыхтоўку.

А сярод недахопаў ідэалагічнай працы 50% называюць яе залішнюю фармальнасць, 21% — тое, што няма мерапрыемстваў, якія ўплываюць на выніковасць следчай дзейнасці, 17% — што ідэалагічная праца зводзіцца да спартыўнага складніку.

Іван Наскевіч нарадзіўся ў 1970 годзе ў Столінскім раёне. Скончыў Украінскую дзяржаўную юрыдычную акадэмію (1995), Палескі дзяржаўны ўніверсітэт (2005) і Акадэмію кіравання (2016). Кандыдат юрыдычных навук.

У 1995-2015 года служыў у органах пракуратуры Брэсцкай вобласці. У 2015-2021 узначальваў Следчы камітэт.

Лічыўся прадстаўніком ліберальнага крыла сілавікоў. Следчы камітэт пры ім збіраў факты катаванняў на Акрэсціна. Аднак ходу гэтай ініцыятыве не далі, а Наскевіч быў адпраўлены ў адстаўку. Разам з тым, лічыцца, што менавіта ён прапанаваў ідэю заводзіць крымінальныя справы на абсалютна ўсіх удзельнікаў акцый пратэсту па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу.

Каментары6

  • Рэйтан
    26.12.2024
    Нешта з датамі ня тое - Палескі Ўніверсытэт адкрыўся ў 2006.
  • Acab
    26.12.2024
    Палымяна жадаеш камунянскім сэрцам стварэньне міністэрства культуры, беларускае мовы зь літаратурай і ўсім найлепшым, каб яно за сродкі твайго суседа (не твае вядома, ты б не пашкадаваў на такую справу, але цябе не стае, ў цябе пакуль проста няма) разьвівала нацыянальную твочкасьць і дапамагала пісьменнікам нашым.
    І вось, мара зьдзяйсьняецца, міністэрства выдае кніжку спадара Наскевіча і нават наклад разам зь міністэрствам дабра іміліцыі раскупае.
    Але ты нечым незадаволены... Не не, не існаваньнем міністэрстваў і гвалтоўным пераразьмеркаваньнем. Вядома не, ты прагнеш правільную латушку на чале міністэрства
  • даведка
    26.12.2024
    Открываю я, значит, эту совместную книженцию экс-председателя СК и судьи Конституционного суда на странице 6 (ОБОЗНАЧЕНИЯ И СОКРАЩЕНИЯ) и читаю:

    ДФР Департамент финансовых расследований Комитета государственной безопасности Республики Беларусь.

    Нет, я знал, конечно, что почти всё нынешнее руководство ДФР из КГБ, но чтобы сам департамент уже целиком и полностью перешёл из структуры КГК в состав КГБ...

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў91

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі моладзь пачала гадаваць цэглу замест хатніх жывёл. І гэта не жарт8

Чаму сабакі пазяхаюць услед за гаспадарамі, але рэдка ўслед за іншымі сабакамі?

На прэзідэнцкіх выбарах у Балгарыі па даных экзітполаў лідзіруе прыхільніца перамоў з Расіяй

Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам і Пуціным у Турцыі

Каверын сказаў, што калі б яго прапанова эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай не выклікала такую рэакцыю, ён бы, магчыма, не выбачаўся7

Да канца года мабільны інтэрнэт у Беларусі зробяць больш хуткім. Аднаго з аператараў ужо аштрафавалі за якасць6

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх2

Пабіты сабака з Віцебска, якога Лукашэнка падарыў Баскаву, дагэтуль жыве ў апошняга1

Трамп сцягвае да Ірана вялізную армаду і пагражае новымі ўдарамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў91

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць