Культура

Аўтапартрэт звязанага з Віцебскам мастака прадалі ўдвая вышэй ацэнкі. І гэта не Шагал

На вячэрнім аўкцыёне сучаснага мастацтва Sotheby's прадалі аўтапартрэт Лазара (Эля) Лісіцкага, аднаго з самых актыўных дзеячаў Віцебскага мастацкага руху УНОВІС, заўважыў Office Life.

Аўтапартрэт Лісіцкага. Фота: Sotheby's

Яго цынкаграфію на шаўковай тканіне ацэньвалі ў 500-750 тысяч даляраў, але па выніках аўкцыёну новы ўладальнік заплаціў за яе больш чым удвая даражэй — 1,14 мільёна даляраў.

Гэты аўтапартрэт Лісіцкі зрабіў у 1924 годзе. Ад іншага аўтапартрэту мастака, які захоўваецца ў Траццякоўскай галерэі, ён адрозніваецца дадатковымі элементамі.

Аўтапартрэт Лісіцкага. Фота: Sotheby's

Таксама на аўкцыёне спрабавалі прадаць «Калясніцу на зялёным небе» Марка Шагала. Яе кошт ацанілі ў 315-440 тысяч даляраў.

«Калясніца на зялёным небе» Шагала. Фота: Sotheby's

Лазар (Эль) Лісіцкі — савецкі яўрэйскі мастак, фатограф і архітэктар. Сумесна з Казімірам Малевічам ён распрацоўваў асновы супрэматызму. У 1919 годзе па запрашэнні Марка Шагала Лісіцкі на некаторы час пераехаў у Віцебск, дзе выкладаў у Народным мастацкім вучылішчы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць