Грамадства1010

«Шкада Акадэмію». Коршунаў пра прызначэнне Караніка кіраўніком НАН

Упершыню ролю старшыні Прэзідыума Акадэміі навук будзе выконваць чалавек без доктарскай ступені — не кажучы пра адсутнасць значнага навуковага досведу. Былы дырэктар Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук Генадзь Коршунаў пракаментаваў «Нашай Ніве» нечаканае прызначэнне Уладзіміра Караніка на новую пасаду.

Уладзімір Каранік

Генадзь Коршунаў кажа, што пасля Уладзіміра Гусакова, вядомага сваімі эксцэнтрычнымі заявамі і праўладнай пазіцыяй, чакаць вялікіх змен у працы Акадэміі навук не трэба.

«Каранік лаяльны ўладзе чалавек, таму яго прызначэнне старшынёй Прэзідыума ніякіх адчуванняў не выклікае. Як быў цалкам лаяльны Лукашэнку Гусакоў, зараз такую ж кандыдатуру і прызначылі. Без уліку навуковых, акадэмічных ці іншых яго дасягненняў», — кажа Коршунаў.

З 2000-х гадоў, калі кіраўніком Акадэміі навук стаў Міхаіл Мясніковіч, з НАН выбудоўвалі «не акадэмічны цэнтр, а нешта больш падобнае на міністэрства», заўважае навуковец. 

«Гусакоў гэтую лінію працягнуў — і Каранік будзе выконваць тую ж самую ўстаноўку, якую даваў і дае Лукашэнка. Адзінае што, сапраўды, можа быць меней такіх інфанагод, якія любіў Гусакоў».

Даследчык таксама думае, што фінансаванне ў Акадэміі можа быць пераразмеркавана з аграрнага сектару ў медыцынскі, але звонку гэта пабачыць будзе складана. 

«Шкада Акадэмію. Тое, што з яе робяць. Тая перспектыва выбудовы інтэлектуальнага цэнтра, якая была, скажам, у 1990-х гадах, зараз не проста губляецца — яна фактычна вынішчаецца», — кажа даследчык.

Пра прызначэнне Уладзіміра Караніка старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі стала вядома на нарадзе Лукашэнкі з чыноўнікамі 22 мая.

Дагэтуль ураджэнец Гродна працаваў намеснікам прэм'ер-міністра, яшчэ раней — старшынёй Гродзенскага выканкама і міністрам аховы здароўя. Кар'еру Каранік пачынаў у мінскім анкалагічным дыспансеры: з 2011 па 2019 год ён быў там галоўным урачом. 

Значных акадэмічных дасягненняў Каранік не мае — толькі абараніў кандыдацкую дысертацыю па клініка-біялагічным асаблівасцях розных варыянтаў раку лёгкага. Кіраваць Акадэміяй навук упершыню будзе чалавек без доктарскай ступені. 

Каментары10

  • политзек
    22.05.2025
    Лицо не обезображенное интеллектом поставили добить беларусскую, не побоюсь этого слова, науку. RIP АН РБ.
  • даведка
    22.05.2025
    Караник и не учёный, так как, защитив кандидатскую, докторской заниматься не стал, и не врач (хирург), так как давным-давно не оперирует и не спасает людей.
    Выражение лица Караника на назначении/представлении всё само за себя сказало.
  • Ёсік
    22.05.2025
    Няма зараз адмыслоўцаў на сваіх месцах, здаецца, толькі Калаўр быў дасьведчаным банкірам. Блазны, ніводны не скажа Дзякуй, але я не маю да медыцыны, навукі, кіраваньня, банкаў дачыненьня. Усе маўчаць. Сам дуркаваты, і ўся ягоная зграя такія ж дурні неадукаваныя. Ідзіце лепш каларадскіх жукоў з націны бульбянай ды камяні з палёў зьбіраць, сікуны.

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць