Свет55

Макрон: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі для Украіны цяпер забяспечвае Францыя

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што ягоная краіна на гэты момант забяспечвае каля дзвюх трацін разведвальных магчымасцяў Украіны для супрацьдзеяння агрэсіі Расіі. Пра гэта ён сказаў падчас выступлення перад вайскоўцамі на базе Істр-Ле-Цюбэ.

Эмануэль Макрон. Фота: AP Photo/Christophe Ena, Pool

Па словах Макрона, французскія службы каардынуюць і надаюць украінскім войскам разведвальную інфармацыю, неабходную для планавання ўдарных аперацый і абароны.

«Калі год таму Украіна была амаль цалкам залежная ад разведвальных магчымасцяў ЗША, то сёння дзве траціны гэтых магчымасцяў забяспечвае Францыя. Сігнал, які мы пасылаем украінскім партнёрам, іншым еўрапейцам і ўсяму свету — у тым, што мы гатовыя. Мы гатовыя падтрымліваць гэтыя намаганні супраціву. Мы гатовыя стрымліваць новыя агрэсіі або забяспечваць мір на нашай зямлі», — сказаў прэзідэнт Францыі.

У сакавіку 2025 года ЗША часова прыпынілі пастаўкі вайсковай дапамогі і разведвальных даных Украіне. Пазней Пентагон працягнуў абменьвацца інфармацыяй, якая дапамагае абароне, але абмежаваў даныя, што маглі выкарыстоўвацца для наступальных аперацый. Французскі міністр абароны Себасцьен Лекарню тады заявіў, што Францыя гатовая даваць Украіне разведвальныя даныя пасля часовага прыпынення з боку ЗША.

Разведка ад ЗША дазваляе Украіне своечасова бачыць палёты расійскіх бамбардзіроўшчыкаў, папярэджваць пра балістычную пагрозу, карэктаваць сістэмы HIMARS і дакладна наносіць удары па цэлях у глыбіні тэрыторыі Расіі.

Каментары5

  • Tim
    15.01.2026
    Вирок був ще у 1918 році, коли Махно як не окрема особа а як збираючий образ всього наріду, продався більшовикам і здав їм Україну.Оце і є краєкутний камінь з найвеличнішого пам'ятника шкірному крадівництву, яке вселилося як гриб в кожного українця, бильш менш вилізлого з гуано на поверхню.Так що в цьому пі.. ми бовтаємось як мінімум 100 років, а ця війна це вирок і закономірний наслідок узагальненого трьохсотлітного цілування д*п к***м.
  • Неімя
    16.01.2026
    Імя, бред какой-то несёте. Без влияния извне обязательно Франция станет воевать с Германией, а богатая Норвегия решит аннексировать Швецию и Финляндию - ну, чтоб лыжники скандинавские приносили успехи только Норвегии.
  • Владислав
    16.01.2026
    Tim , не пишіть недоречну дурню з рашистських методичок.
    Тема цієї статті була допомога Україні від Франції стосовно розвідки.
    Велика подяка Франції і всім цивілізованим країнам за протидію російським хуліганам.

Цяпер чытаюць

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён10

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён

Усе навіны →
Усе навіны

На Сіцыліі прачнуўся самы высокі вулкан Еўропы

Што за расійскія блогеры, якім падзякаваў Сібіга, і што за кампанія супраць «Алабугі»3

У Беларусь завезлі прадукт па цане ў 100 разоў большай за звычайную3

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры6

«Белавія» запусціла адзіныя квіткі з «Аэрафлотам»

У Ружанскім палацы ўладкуюць гатэль

Год без смерцяў на дарогах. Як Хельсінкі стаў сусветным эталонам бяспекі руху

У Белым доме не падтрымалі планы Пентагона радыкальна скараціць колькасць войскаў ЗША у Еўропе

У Мінску на беларускай мове вучыцца 1,6% школьнікаў — жахлівая статыстыка русіфікацыі55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён10

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць