Свет

На World Press Photo перамог фатограф-ваенкар ТАСС, які здымаў захоп Марыупаля. А вось што абурыла грузінаў

Фатограф расійскага дзяржаўнага агенцтва Міхаіл Цярэшчанка заняў прызавое месца з працай пад назвай «Пратэсты ў Грузіі».

Пратэсты ў Грузіі. Фота: AP Photo/Zurab Tsertsvadze

Фатограф расійскага дзяржаўнага агенцтва ТАСС Міхаіл Цярэшчанка стаў адным з пераможцаў конкурсу World Press Photo ў намінацыі «Серыя здымкаў». Арганізатары адзначылі яго працу «Пратэсты ў Грузіі»: Цярэшчанка здымаў акцыі ў Тбілісі супраць прыпынення еўраінтэграцыі.

Перамога Цярэшчанкі выклікала абурэнне сярод грузінскіх фотажурналістаў. Яны апублікавалі ў сацсетках зварот з крытыкай арганізатараў конкурсу, піша «Медуза».

«Узнагароджанне фатографа, які падтрымлівае пазіцыю Крамля, за асвятленне антырасійскіх пратэстаў — не толькі глыбока супярэчлівае, але і з'яўляецца прамой знявагай для тых, хто рызыкуе сваім жыццём, выступаючы супраць умяшання Расіі ў суверэнітэт і будучыню Грузіі», — гаворыцца ў заяве.

Фотажурналісты нагадалі, што агенцтва ТАСС адыгрывала ключавую ролю ў прапагандзе вайны 2008 года і актыўна прадстаўляла Грузію ў якасці дзяржавы-агрэсара.

«Як грамадзяне Грузіі, краіны, 20% тэрыторыі якой акупавана Расіяй, мы маем непасрэдны досвед вайны, вымушанага перамяшчэння і падрыву нашага суверэнітэту. Пратэстоўцы на ўзнагароджанай серыі выступаюць супраць сіл, якія ТАСС паслядоўна абараняе. Расказваць іх гісторыю праз агенцтва, якое саўдзельнічае ў іх уціску, — гэта не толькі супярэчліва, гэта здрада асноватворным прынцыпам журналістыкі», — падкрэслілі грузінскія журналісты.

Цярэшчанка ўваходзіць у прэзідэнцкі пул, а ТАСС таксама называе яго ваенным карэспандэнтам. У інтэрв’ю з нагоды перамогі ў конкурсе ён расказаў, што ў 2022 годзе здымаў захоп Марыупаля расійскімі войскамі — і называе гэта «вызваленнем».

«Гэта была актыўная фаза вызвалення горада-мільённіка, ваенныя прасоўваліся, і мы, журналісты, разам з імі», — распавёў Цярэшчанка.

Нагадаем, у катэгорыі «Доўгатэрміновы праект» у гэтым годзе на World Press Photo перамагла беларуска Таццяна Чыпсанава. Яна распавядае пра народ нгаі таху, які жыве ў прыродаахоўным рэгіёне Тэ Урэвера ў Новай Зеландыі.

Конкурс World Press Photo ладзіць незалежная арганізацыя са штаб-кватэрай у Амстэрдаме.

Каментары

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў8

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэтулькі ўсяго цікавага даведаешся са сшыткаў»: малады настаўнік хіміі стаў папулярным у тыктоку6

Новы трэнд тыктока: праціраць твар бананавай скуркай. Гэта сапраўды працуе?13

«Нічога не здарыцца з маімі дзецьмі, калі яны не прачытаюць Барто, Маршака, Чукоўскага». Гутарка са стваральніцай блогу «Кніжныя размовы»10

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне на месцы знесенага гістарычнага будынка адкрылі даражэнны буцік-гатэль10

З закрытых пратаколаў стала вядома, як Беларусь і Расія дзялілі калійны рынак

Расія ўдарыла ракетай па Крывым Рогу, ужо 14 загінулых12

«Мяне вельмі моцна непакоіць, чыё яно». Гісторыя беларуса, якому ў Польшчы перасадзілі новае сэрца4

Ад БНФ да ГРУ. Хто такая Наталля Судлянкова, якой чэхі загадалі пакінуць краіну56

Журналіст пацвердзіў, што пашпарт прыкрыцця мужа Сямашкі дагэтуль сапраўдны. І ўзяў яго пад кантроль на сайце МУС16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў8

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць