Гісторыя2727

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі

Расійская гісторык, вядомая сваімі папулярнымі гістарычнымі лекцыямі на YouTube, працягвае абяцаны цыкл пра гісторыю Беларусі. У чарговым выпуску яна разважае пра шлях беларусаў да першай незалежнасці.

Застаўка відэа «Беларусь. Шлях да першай незалежнасці». Крыніца: TamaraEidelmanHistory / YouTube

«Чым больш я паглыбляюся ў гісторыю Беларусі, тым выразней бачу, наколькі яна цікавая і поўная нечаканых паваротаў», — такімі словамі пачынаецца новае відэа на канале гісторыка Тамары Эйдэльман «Беларусь. Шлях да першай незалежнасці».

Ключавымі тэмамі выпуску сталі пытанні культурнай пераемнасці, рэлігійнай і моўнай палярызацыі грамадства ў часы Рэчы Паспалітай, уздыму даследавання фальклору і спроб стварэння нацыянальнай прэсы ў XIX стагоддзі, уплыву Першай сусветнай вайны і рэвалюцыі на фармаванне нацыянальнай свядомасці.

Асобную ўвагу Эйдэльман надае паступоваму нараджэнню ідэі дзяржаўнасці: ад асэнсавання сябе як асобнага народа ў ХІХ стагоддзі — праз фазы нацыянальнага руху, апісаныя чэшскім гісторыкам Міраславам Грохам (ад зацікаўленасці інтэлектуалаў мовай і фальклорам да шырокай культурнай і палітычнай агітацыі) — да першай спробы афармлення незалежнасці праз абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе.

Эйдэльман звяртае ўвагу на парадаксальнасць беларускай гісторыі: народ, які адыгрываў ключавую ролю ў Вялікім Княстве Літоўскім, апынуўся да XIX стагоддзя на ўзбочыне еўрапейскай палітыкі. Беларусь, заціснутая паміж Расіяй і Польшчай, амаль не цікавіла вялікія дзяржавы, якія перакройвалі карту свету пасля Першай сусветнай. І тым не менш менавіта ў гэтым полі занядбанасці нараджаецца Беларускі нацыянальны праект.

Значнае месца ў лекцыі займае тэма крызісу ідэнтычнасці, які ахапіў беларускае грамадства ў перыяд рэвалюцый, грамадзянскай вайны і распаду імперый. Каб паказаць гэты стан, Эйдэльман звяртаецца да п’есы Янкі Купалы «Тутэйшыя» і да лёсу Станіслава Булак-Балаховіча, якога называе «сімвалам крывавага хаосу грамадзянскай вайны» і «бацькам, якога ненавідзелі ўсе».

Свой аповед Эйдэльман завяршае Рыжскай мірнай дамовай 1921 года, якая падзяліла беларускія землі паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. На заканчэнне яна абяцае, што наступны выпуск будзе прысвечаны савецкаму перыяду гісторыі Беларусі — з яго супярэчлівымі, але вызначальнымі ўплывамі на беларускую ідэнтычнасць.

Каментары27

  • Літвін
    05.04.2025
    Маскавіты могуць вам што заўгодна трызнець аб вашае гісторыі, але ніхто з іх, нідзе й ніколі, не скажа вам, што літвіны- гэтае вашая саманазва, што Літва- вашая дзяржава. Бо ў такім разе ўся іх хлусня аб "адзіным руССкім народзе: вялікаросах, беларуссах і малароссах" стане відавочнаю. Бо ні з кім Масква столькі не ваявала як з Літвою. І ніхто маскавітаў так не біў і не прыніжаў, як літвіны. Памяць аб літоўшчыне, аб літоўскім боце ў іх крыві.
  • Жора
    05.04.2025
    Ідзіце *** са сваімі расейскімі гісторыкамі, расейскімі рэп-зоркамі, і расейскімі ўраганамі. Проста засілле сёння нейкае.
  • мазгапраў
    05.04.2025
    Літвін, Некалі іранцаў называлі персамі, а краіну Персіяй. Краіна са сапраўды вялікай гісторыяй. І нікога у іранцаў не гарыць дупа ад таго, что яны сталі іранцамі, а не персамі, а краіна Іран, а не Персія. Даліся вам гэтыя літвіны, займайцеся сапраўднымі справамі, а не міфічнымі. Будуйце беларускую нацыю, а не разбурайце яе.

Цяпер чытаюць

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?9

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

50 гадоў споўнілася культаваму беларусьфільмаўскаму «Бураціну»6

Яшчэ адна краіна перайшла на еўра7

Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня

Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»15

Заўтра будзе небяспечная завіруха, галалёдзіца на дарогах, будзьце асцярожныя

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі8

Мінус 21 быў у Мінску, мінус 22 на Прыпяці. А дзе найцяплей?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?9

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць