Аляксандр Лукашэнка 3 красавіка падпісаў указ аб стварэнні новага судовага органа — Апеляцыйнага эканамічнага суда.

Стварэнне гэтага суда прэзентуецца як частка рэформы, прадугледжанай новым кодэксам грамадзянскага судаводства, які ўступіць у сілу з 1 студзеня 2026 года і прадугледжвае пераход Беларусі на трохзвённую сістэму судаводства.
Цяпер суды першай і апеляцыйнай інстанцыі працуюць у рамках аднаго суда, але з наступнага года яны будуць падзеленыя, што павінна ў тэорыі павысіць эфектыўнасць разгляду эканамічных спрэчак.
Штат Апеляцыйнага эканамічнага суда складуць 27 суддзяў, уключаючы старшыню і яго намеснікаў. Новых прызначэнняў рабіць не будуць, бо суддзяў проста перавядуць з дзейных эканамічных судоў. Вярхоўны суд павінен будзе падрыхтаваць кандыдатуры на кірайнічыя і судзейскія пасады, а таксама вырашыць усе арганізацыйныя пытанні для забеспячэння дзейнасці новага судовага органа.
У лістападзе мінулага года старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала паведамляў, што з 27 суддзяў, патрэбных для новай структуры, 22 чалавекі возьмуць з дзейных абласных эканамічных судоў, а яшчэ 5 чалавек — са складу суддзяў Вярхоўнага суда.
Для размяшчэння гэтага суда на вуліцы Мяснікова ў Мінску ўжо заканчваюць рэканструяваць будынак.
У цэнтры Мінска будуюць Апеляцыйны эканамічны суд
На сайце Вярхоўнага суда ўжо амаль месяц не выстаўляюць расклады судовых пасяджэнняў. І гэта наўрад ці выпадкова
З пачатку года больш за 300 чалавек асудзілі за «прапаганду нацызму»
Ужо дабраліся да даху. Што за загадкавы будынак будуюць на Нямізе ў Мінску і калі яго здадуць?
Каментары