Грамадства99

Амерыканец Антон Рос, які прыехаў з Літвы ў грузавым вагоне, мае праблемы з памяццю. Яго шукае паліцыя Цюрыха

Беларуская прапаганда паказала вечарам 3 красавіка грамадзяніна ЗША Антона Роса. Як высветлілася, хлопца з 21 сакавіка шукае маці. Антон пакутуе на страту памяці.

Апошні раз яго бачылі ў Цюрыху — ён спрабаваў вылецець у Хургаду. Аб’явы з просьбай дапамагчы ў пошуках Антона Роса, 27 гадоў, былі апублікаваныя ў розных рускамоўных групах у фэйсбуку 5 дзён таму. Хлопца шукае маці. Паведамляецца, што ён апошні раз выходзіў на сувязь з аэрапорта Цюрыха, піша Reform.news.

«Антон Рос, 27 гадоў, грамадзянін ЗША і Чэхіі, свабодна размаўляе па-англійску (без акцэнту), пакутуе на страту памяці. Ён ужо некалькі разоў за апошнія месяцы знікаў, не выходзіў на сувязь і з’яўляўся ў розных месцах. У снежні 2024 года страціў дакументы і асабістыя рэчы. Можа знаходзіцца ў стане дэзынарыентацыі, не памятаць, хто ён, і не звяртацца па дапамогу», — гаворыцца ў аб’яве.

21 сакавіка Антон шмат разоў званіў з чужых тэлефонаў, прасіў набыць білет у Хургаду. Яго маці адмовілася і тэрмінова выехала ў аэрапорт Цюрыха. Паводле інфармацыі паліцыі, Антон знаходзіўся там да 6:00 раніцы 22 сакавіка, але ўжо не быў у тэрмінале на момант прыбыцця маці а 7:40.

23 сакавіка жанчына падала афіцыйную заяву ў паліцыю Цюрыха аб вышуку. Яна меркавала, што Антон мог знаходзіцца ў любым раёне Цюрыха ці іншым горадзе Швейцарыі, а таксама звяртацца да мінакоў па дапамогу, не тлумачачыся.

Апошняе вядомае адзенне: светлая куртка, джынсы, цёмная кепка. Да аб’явы прыкладзена фота зніклага хлопца — гэта той жа чалавек, што і на відэа беларускай прапаганды.

Варта адзначыць, што беларускія прапагандысты ўжо заявілі, што грамадзянін ЗША жадае застацца ў Беларусі.

«Толькі калі б можна было як-небудзь застацца… Маці сказаць, што ўсё добра. Тут кормяць, пояць, цёпла, можна адпачыць. Ну, карацей, умовы добрыя і ўсё нармальна», — сказаў хлопец на камеру БТ.

Антона затрымалі ноччу 31 сакавіка мытнікі падчас праверкі чыгуначнага саставу. Быў распачаты адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне мяжы.

Каментары9

  • K
    04.04.2025
    Дык а якім бокам тут маскальскамоўныя групы, калі ён амэрыканец і чэх?
  • экс-палітвязень
    04.04.2025
    Лукашысты дакаціліся да гандлю псіхічна хворымі людзьмі.
  • Малдэр
    04.04.2025
    K, ніхто не казаў, што ён амерыканец і чэх — ён мае грамадзянствы гэтых краін.
    Не блытайце цёплае з мяккім.

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?1

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?

Усе навіны →
Усе навіны

Шумчанка запісаў відэазварот да Лукашэнкі6

У Чачні на ўсеагульны агляд выставілі цела 17-гадовага хлопца, які напаў на пост ДПС10

Сіноптыкі расказалі, які раён Мінска самы цёплы ўзімку

Любіце шматкі на сняданак? Ну, чытайце3

Колькасць ахвяр у Санта-Дамінга дасягнула 184

Стала вядома, як будзе выглядаць Валадарка пасля рэканструкцыі17

Сканчваецца легендарная антыўтопія пра ЗША. Што чакаць ад фіналу «Аповеду служанкі»6

Амерыканскія біржы ўзляцелі пасля таго, як Трамп даў задні ход з пошлінамі. Услед за імі растуць і азіяцкія6

У Віцебску вынеслі прысуд праваслаўнаму святару, які насмерць збіў машынай дзіця4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?1

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць