Свет77

Трамп плануе вайсковы парад у свой дзень народзінаў

Прэзідэнт ЗША мае намер правесці ў сталіцы краіны Вашынгтоне вялікі вайсковы парад, прымеркаваны да 250-гадовага юбілею Арміі Злучаных Штатаў, які будзе адзначацца 14 чэрвеня. Пра гэта ў панядзелак, 7 красавіка, паведамілі некалькі амерыканскіх выданняў.

Фота Joe Raedle / Getty Images

Цікава, што ў той жа дзень Трампу споўніцца 79 гадоў.

Паводле звестак газеты Washington City Paper, якая першай паведаміла пра гэтыя планы, маршрут парада складзе 4 мілі (амаль 6,5 км) — ад штаб-кватэры Міністэрства абароны ЗША ў прыгарадзе Арлінгтане да Белага дома.

Прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі і ўзброеных сіл пацвердзілі наяўнасць такіх планаў выданням The Hill і NewsNation. Аднак яны ўдакладнілі, што афіцыйна планы яшчэ не зацверджаны, няма ніякіх заяў або распараджэнняў. Мясцовыя ўлады пакуль толькі праінфармаваныя пра магчымасць правядзення парада.

Каментары7

  • .
    08.04.2025
    Вашынгтон ужо перакрываюць на трэніроўкі парада?
  • Гы
    08.04.2025
    Ščors Prytycki , парад будзе з удзелам генсека і прадстаўнікоў вашынгтонскага абкома :)
  • бабруйчанін
    08.04.2025
    Ні памятаю Мабыць нехта узгадае У Менску 1995 таксама ладзілі парад ??
    Ўсе як мае быць з розніцай у 30 год..
    Нагадаю " хейтарам" беларусам беларусаў якія плявузгалі ганьбілі беларусаў Беларусь за " той выбар"
    Казал каментавал Пасля 75 год саўдэпіі гэта натуральна і ні самы горшы выбар дэмакратычна і ўсяго 50-55% .А тутака " 200 год дЗемакраціі" ЗША і 73- 75%..

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале5

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

Такарчук нагаварыла амаральных брыдкасцяў у бок Ціханоўскага. Яго абурэнне можна зразумець58

У ЗША кот нарадзіўся з рэкорднай колькасцю пальцаў на лапах1

Расія моцна пашкодзіла Херсонскую ЦЭЦ. Горад можа надоўга застацца без святла і цяпла3

У гістарычным цэнтры Гродна рыхтуюць месцы пад новую забудову1

Трамп не верыць у магчымасць нападу Расіі на краіны НАТА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале5

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць