У Докшыцкім раёне школьнікі хацелі купіць «Жыгулі», а пасля адмовы ўгналі машыну
Дзевяцікласнікі хацелі пакатацца, але цяпер у іх праблемы.

Фота: МУС
У Докшыцкім раёне два дзевяцікласнікі захацелі купіць машыну. Яны прыйшлі да пенсіянера і папрасілі прадаць ім ягоны ВАЗ-2107. Але атрымалі адмову.
Тады сябры выбралі зручны момант, калі гаспадар адлучыўся, знялі вароты з завесаў, залезлі ў гараж і выкралі «Жыгулі».
Пакатаўшыся па ваколіцах, падлеткі пакінулі аўто проста на дарозе і разышліся па дамах. Пенсіянер звярнуўся ў міліцыю, сілавікі знайшлі школьнікаў.
Цяпер на дзевяцікласнікаў завялі крымінальную справу за ўгон.
Каментары