Свет33

Краіны НАТА анансавалі дапамогу Украіне на 21 мільярд еўра

На пасяджэнні кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны (фармат «Рамштайн», Ukraine Defense Contact Group, UDCG), якое адбылося 11 красавіка ў Брусэлі, удзельнікі дамовіліся аб беспрэцэдэнтным аб'ёме падтрымкі для Кіева. У сукупнасці саюзнікі выдзеляць звыш 21 мільярда еўра на ўзмацненне ўкраінскай абароны, паведамляе Бі-бі-сі.

Фота: AP

Больш за палову гэтай сумы — каля 11 мільярдаў еўра — прыпадае на Германію. Вялікабрытанія мае намер выдзеліць каля 5,2 мільярда еўра. Па словах міністра абароны Германіі Барыса Пісторыуса, у найбліжэйшы час Кіеў атрымае ад Берліна:

  • 100 тысяч артылерыйскіх снарадаў;
  • 25 баявых машын пяхоты;
  • 15 асноўных баявых танкаў;
  • 100 наземных радарных станцый назірання;
  • 120 пераносных зенітна-ракетных комплексаў.

Таксама Германія перадасць Украіне чатыры сістэмы СПА IRIS-T з камплектам з 300 ракет. Акрамя таго, сумесны брытанска-нарвежскі пакет на суму 523 мільёны еўра прафінансуе пастаўкі радараў, супрацьтанкавых мін, рамонт вайсковай тэхнікі, а таксама закупку сотняў тысяч беспілотнікаў.

Каментары3

  • Федзя
    11.04.2025
    Я это уже третий год это уже слышу, а Раша еще дышит.🙄
  • Filipp
    12.04.2025
    Федзя, Болей за то, яны ў год вырабляюць 4 мільёны снарадаў, а Ўкраіне магчыма перададуць 100 тысяч і гэта мала!
  • Барадзед
    12.04.2025
    Filipp, да, это ок. 10 % от необходимого, так же танки и БМП.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць