Музыка

Элтан Джон дзясяты раз узначаліў брытанскі хіт-парад са сваім новым альбомам

Альбом запісваўся вельмі цяжка. Элтан Джон крычаў на калег па студыі, рваў тэксты песень і пагражаў сысці.

Фота: Jim Dyson / Redferns / Getty Images

Сэр Элтан Джон сказаў Бі-бі-сі, што шакаваны тым, што яго альбом у дзясяты раз узначаліў брытанскі хіт-парад.

Пласцінка Who Believes In Angels, напісаная разам з амерыканскай спявачкай Брэнды Карлайл, заняла першае месца праз 52 гады пасля таго, як альбом музыканта Don't Shoot Me I'm Only The Piano Player падняўся на вяршыню чарта ў 1973 годзе.

«Гэта здаецца даволі незвычайным, што мая кар’ера цягнецца так доўга. Заўсёды прыемна ўзначаліць чарт, незалежна ад месца. А ў выпадку з гэтым альбомам я асабліва ўзрушаны, таму што лічу яго лепшым з усяго, што я рабіў за доўгі час», — сказаў сэр Элтан Бі-бі-сі.

Запісаны за тры тыдні ў канцы 2023 года альбом, выпушчаны 4 красавіка на лэйбле Interscope Records, атрымаў захопленыя водгукі крытыкаў. Працэс запісу быў даволі складаным, пра што сведчыць дакументальны фільм, апублікаваны раней на YouTube.

У ім можна бачыць, як Элтан Джон крычыць на калег па студыі, рве тэксты песень і пагражае сысці.

Па яго словах, ён нерваваўся і быў раздражнёны, часткова з-за таго, што аднавіўся пасля пратэзавання тазасцегнавага сустава, а таксама таму, што працаваў па-новаму і з новай камандай.

«Я вельмі нерваваўся, таму што хацеў, каб альбом атрымаўся пэўным, але не заўсёды можна гарантаваць, што так і будзе. Думаю, мае нервы, няўпэўненасць і сумневы прывялі да некалькіх эпізодаў дрэнных паводзін, якія былі звязаныя з расчараваннем у сабе», — кажа музыкант.

Як толькі быў запісаны першы трэк, усё стала на свае месцы, дадае сэр Элтан.

Элтан Джон зраўняўся з ABBA, Queen, Кайлі Міноўг і Майклам Джэксанам у спісе выканаўцаў з найбольшай колькасцю альбомаў нумар адзін у Вялікабрытаніі. Упершыню ён зрабіў гэта ў 1973 годзе.

Гурт The Beatles і Робі Уільямс дзеляць першае месца, маючы па 15 альбомаў нумар адзін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму цягнікі ў мінскім метро сіняга колеру?10

У Мінску грузавік згубіў металічныя трубы3

Камандуючы Нацгвардыяй Украіны: Мы можам ваяваць яшчэ некалькі гадоў3

Так пракаментаваў Алімпіяду, што давялося звольніцца. Бос італьянскага канала нарабіў памылак у эфіры1

У Замбіі восем месяцаў не могуць пахаваць былога прэзідэнта5

У рэанімацыі Мікалая Статкевіча тры тыдні кармілі праз трубку4

Акцыі EPAM абваліліся на 17% за адзін дзень13

Зяленскі: Украіна не прыме ультыматумаў ад Расіі3

Тэрмін працягласці гэтых збораў можа скласці да 60 сутак, час прыбыцця на зборы — да сутак7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць