Свет22

У іспанскай Валенсіі каля марской прыстані для яхт знайшлі кіта вагой 6,5 тоны

Фінвал даўжынёй 9 метраў быў знойдзены на мелкаводдзі каля прыстані. Цела самкі гэтага кіта паднялі на прыстань з дапамогай крана. Ветэрынарам не ўдалося знайсці на ім пашкоджанні, характэрныя для сутыкненняў з суднамі, піша выданне Need To Know.

Жывёліна заважыла ажно 6,5 тоны.

Узоры тканак кіта адправілі ва Універсітэт Святога Паўла і Універсітэт Камплутэнсе ў Мадрыдзе, каб вызначыць прычыну смерці. Пасля гэтага цела фінвала перавезлі на станцыю для спальвання смецця, дзе яго крэміравалі.

Фота: JamPress / Oceanogràfic València

Фінвал — другая па велічыні жывёліна свету пасля сіняга кіта, ён можа дасягаць 27 метраў у даўжыню. Гэтыя кітападобныя жывуць ва ўсіх акіянах і звычайна пазбягаюць прыбярэжных вод. Цяпер фінвалы знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Каментары2

  • Сенсацыйныя загалоўкі!
    20.02.2026
    Аказваецца, што усё ж такі не "на прыстані", а "на мелкаводдзі каля". А то можна падумаць, што задавілі ў штурханіне пры пасадцы на борт.
  • Žvir
    20.02.2026
    Pad pahrozaj źnikniennia... Čyrvonaja kniha ŭžo no 10 tys staronak maje. Na kaho tut nie ŭzhadajuć - usie pad pahrozaj źnikniennia... Piermski pieryjad numar II.

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх крамах з’явілася марожанае са смакам дранікаў. Спадабалася не ўсім3

«Працаваў на будоўлі па 10—12 гадзін на дзень». Сябры — пра былога палітвязня Дзяніса Сакалоўскага, які памёр у Берліне6

Менеджара буйной IT-кампаніі асудзілі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і «садзейнічанні экстрэмізму»1

У Смаргоні 14‑гадовая дзяўчынка, каб не ісці на кантрольную, наглыталася 20 таблетак парацэтамолу і трапіла ў бальніцу2

Узброеная група на катары пад сцягам ЗША зладзіла перастрэлку з памежнікамі Кубы. Чацвёра загінулі1

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў32

У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?5

Трамп у размове з Зяленскім сказаў, што хоча, каб вайна скончылася як мага хутчэй, напрыклад, праз месяц10

У Францыі да гатычнага сабора ХII стагоддзя зрабілі бетонную прыбудову. Рэакцыя неадназначная13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць