Здарэнні

Таксіст выклікаў хуткую пасажыру, але таму стала кепска ад наркотыкаў

Усё скончылася крымінальнай справай і судом.

Фота: Lookby.media

Жыхар Брэста прыехаў у сталіцу, каб у лесе забраць «закладку». Аднак не знайшоў тайнік і вярнуўся дадому, пішуць Мінск-навіны.

На наступны дзень прадавец даслаў яму новыя геаграфічныя каардынаты тайніка — мужчына ў стане алкагольнага ап’янення, зноў паехаў у Мінск. Забраўшы наркотык, ён папрасіў таксіста адвезці яго ў аптэку. Там набыў шпрыцы і вадкасць для ін’екцый, пасля чаго развёў метадон і двойчы ўвёў атрыманы раствор у руку.

Далей ён збіраўся вярнуцца ў Брэст, але яму раптам стала дрэнна. Кіроўца таксі, убачыўшы пасажыра без прытомнасці, выклікаў хуткую дапамогу. У бальніцы ў асабістых рэчах мужчыны знайшлі 1,69 г метадону і шпрыц з растворам, які ўтрымліваў наркатычны сродак.

Завялі крымінальную справу. Віну ў інкрымінаваным яму злачынстве прызнаў, раскаяўся і растлумачыў, што ўжываў забароненае рэчыва з мэтай зменшыць боль ад астэахандрозу, паколькі лекі яму нібыта не дапамагалі.

Адбыўся суд: 2 гады і 2 месяцы папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Акрамя таго, ён павінен прайсці прымусовае лячэнне ад наркаманіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

«Джэй Дзі, каханенькі!» Тролінг Эль-Саеда на адрас Вэнса завірусіўся ў сацсетках26

Каля мяжы з Беларуссю Расія пабудуе яшчэ адну АЭС4

Еўрасаюз не прывабіла прапанова Трампа аднавіць закупкі газу ў Расіі праз ЗША1

У Францыі знайшлі скрадзеныя гравюры Пабла Пікаса

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў3

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць