Вайна22

Пастаўкі нямецкіх ракет Taurus ва Украіну застаюцца пад пытаннем

Будучы канцлер Германіі Фрыдрых Мерц выступае за пастаўку высокадакладных крылатых ракет Taurus ва Украіну, а яго будучы кааліцыйны партнёр — СДПГ — у асноўным гэтыя планы адхіляе, піша Bild.

Фота: Wikimedia Commons

Аднак адно з пытанняў у гэтай дыскусіі, здаецца, адыходзіць на другі план: ці здольная Германія ўвогуле пастаўляць такую зброю ў вялікай колькасці?

Міністр абароны Барыс Пісторыус (СДПГ) заявіў на партыйным мерапрыемстве ў Гановеры, што ёсць аргументы на карысць паставак, але і «шмат важкіх» аргументаў супраць. Некаторыя з іх, паводле яго слоў, нельга абнародаваць.

Ён таксама выказаў здзіўленне тым, што ў Германіі публічна абмяркоўваюцца канкрэтныя сістэмы ўзбраенняў. Відавочна, у Германіі існуе «эратычнае прыцягненне» да зброі, дадаў ён з іроніяй.

Па ацэнках, у ВПС Германіі цяпер маецца каля 600 крылатых ракет Taurus KEPD-350, дакладная колькасць застаецца засакрэчанай. Аднак толькі прыкладна палова з іх лічыцца баяздольнай, паколькі патрабуецца тэхнічнае абнаўленне, а сертыфікацыя ўжо скончылася.

Бундэсвер ужо заключыў кантракт з кампаніяй Taurus Systems GmbH на мадэрнізацыю ракет. Сума кантракта складае 150 мільёнаў еўра, тэрмін абслугоўвання — дзесяць гадоў. Паводле звестак СМІ, Пісторыус таксама плануе з 2029 года набыць яшчэ 600 мадэрнізаваных ракет тыпу Taurus NEO.

Такім чынам, матэрыяльная база для паставак Украіне маецца — калі толькі ўрад зможа дамовіцца. Але застаецца адна праблема: да гэтага часу, прынамсі ў Германіі, украінскіх вайскоўцаў не навучалі працы з сістэмай Taurus — паводле дадзеных Міністэрства абароны Бундэстага.

Каментары2

  • пф
    19.04.2025
    И в кусты.
  • Мх
    20.04.2025
    Расейскія кансерывы працуюць. Хутка 8-9 траўня выйдуць пад уласаўскім трыкалорам адзначаць дзень перамогі Савецкага Саюза над Нямеччынай.

Цяпер чытаюць

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?17

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Рамзану Кадыраву далі ордэн ад РПЦ7

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?8

Расія ўдарыла дронамі па турэцкім судне з кукурузай

Беларус сабраў грыбы ў Чарнобыльскай зоне і аднёс у лабараторыю. Якія вынікі?12

Беларуская футбольная федэрацыя паскардзілася на хейт Лукашэнкі падчас матча зборнай у Фінляндыі8

У Расіі вайсковы дэзерцір забіў і расчляніў трох жанчын11

Сілавікі кажуць, што зняволены псіхіятр Ігар Пасноў жывы11

Стаў вядомы графік вялікіх выхадных у наступным годзе1

Цэны на паліва зноў падрастуць на капейку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?17

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць