Грамадства22

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?

У 2024/25 навучальным годзе ў каледжах і ўніверсітэтах ЗША вучыліся 1 177 766 замежных студэнтаў. Гэта рэкордны паказчык, які складае каля 6% ад агульнай колькасці студэнтаў амерыканскіх вышэйшых навучальных устаноў. За год колькасць замежных студэнтаў вырасла прыкладна на 5%, піша Thinktanks.pro.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Паводле даследавання Institute of International Education, у амерыканскіх універсітэтах вучыліся 411 студэнтаў з Беларусі. У параўнанні з папярэднім навучальным годам іх колькасць павялічылася на 5,7%.

Беларусь па гэтым паказчыку апярэджвае Літву, адкуль у амерыканскіх ВНУ вучыліся 343 студэнты, і Латвію — 271. Пры гэтым беларусаў значна менш, чым студэнтаў з Украіны — 2346, Польшчы — 1809 і Расіі — 4948.

Найбольшую колькасць замежных студэнтаў у ЗША дае Індыя — 363 019 чалавек, або 30,8% ад усіх замежнікаў. За год іх колькасць павялічылася на 9,5%. На другім месцы знаходзіцца Кітай — 265 919 студэнтаў, або 22,6%, але колькасць кітайскіх студэнтаў за год скарацілася на 4,1%. Далей ідуць Паўднёвая Карэя — 42 293 студэнты, Канада — 29 903 і В'етнам — 25 584.

У агульную статыстыку замежных студэнтаў уваходзяць не толькі людзі, якія непасрэдна вучацца ва ўніверсітэтах і каледжах. У яе таксама ўключаюць выпускнікоў, якія пасля заканчэння навучання часова працуюць у ЗША ў рамках праграмы Optional Practical Training (OPT). У статыстыцы Open Doors іх па-ранейшаму лічаць замежнымі студэнтамі, паколькі OPT з'яўляецца часткай адукацыйнай праграмы для замежнікаў.

У 2024/25 навучальным годзе колькасць удзельнікаў OPT павялічылася на 21% і дасягнула 294 253 чалавек. Адначасова колькасць новых замежных студэнтаў, якія ўпершыню паступілі ў амерыканскія ВНУ, скарацілася на 7% — да 277 118 чалавек.

Каментары2

  • Х
    05.10.2026
    Цікава. Нам з усіх дзірак распавядаюць, як злы Трамп выганяе гаротных замежнікаў і крыўдзіць беларусаў, а насамрэч колькасць беларускіх і замежных студэнтаў расце. Хтота врот.
  • Учите матчасть
    05.10.2026
    Х, Трампа избрали в январе 2025. Статистика по студентам за 2024/2025 учебные годы. Те студенты оформлялись и приезжали в США до избрания Трампа.

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну7

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Просты электраманцёр з Асіповічаў сабраў багатую калекцыю дробных манет з усяго свету1

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу144

У Гомелі зноў з'явіліся «бежанцы з Данбаса». Махлярская схема працуе ўжо больш за 10 гадоў2

У Мінску скардзяцца на збой у працы WB Taxi1

Беларуска больш за два гады чакала падачы на шэнгенскую візу, а пасля яе проста правароніла7

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі5

Расіяне ўдарылі па фабрыцы Roshen у Вінніцы

Лукашэнка задаволены вынікамі ўнясення на палі салігорскіх калійных адкідаў8

Беларус, які стаў расійскім наёмнікам, вярнуўся ў Слуцк — без увагі з боку сілавікоў. Заклікае іншых не паміраць за Расію19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну7

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць