Свет

ЗША настойваюць, каб у новай дамове аб кантролі над ядзернымі ўзбраеннямі акрамя Расіі быў і Кітай

Расія на працягу многіх гадоў парушала ўмовы дамовы аб кантролі над ядзернымі ўзбраеннямі, таму ЗША настойваюць на заключэнні новай, але ўжо не двухбаковай дамовы. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа.

Марка Рубіа. Фота: Saul Loeb, Pool Photo via AP

Па словах Рубіа, Масква фактычна спыніла выкананне дамовы СНУ-3 у 2023 годзе і задоўга да гэтага сістэматычна ігнаравала яе патрабаванні, у выніку чаго наяўны механізм кантролю быў разбураны.

Рубіа адзначыў, што дамова можа дзейнічаць толькі пры наяўнасці як мінімум двух адказных бакоў, таму ЗША апынуліся перад выбарам: ці аднабакова выконваць абавязкі, ці прызнаць неабходнасць новага падыходу, які адпавядае сучасным рэаліям.

Ён нагадаў, што 5 лютага дамова СНУ-3 афіцыйна страціла моц, і ўпершыню за шмат дзесяцігоддзяў паміж ЗША і Расіяй не засталося ніводнай дзейнай дамовы, якая абмяжоўвае ядзерныя арсеналы.

Рубіа таксама звярнуў увагу на ролю Кітая, адзначыўшы, што Расія падтрымлівае хуткае і непразрыстае нарошчванне яго ядзернага патэнцыялу. Паводле ацэнак ЗША, з 2020 года Кітай павялічыў колькасць ядзерных боегаловак з каля 200 да больш як 600, а да 2030 года іх можа стаць звыш тысячы.

У сувязі з гэтым двухбаковыя дамовы ён назваў састарэлымі, бо ЗША цяпер сутыкаюцца адразу з двума раўназначнымі ядзернымі праціўнікамі.

Дзяржсакратар агучыў і новыя прынцыпы кантролю над узбраеннямі, прапанаваныя прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам:

«Па-першае, кантроль над узбраеннямі больш не можа быць двухбаковым пытаннем паміж ЗША і Расіяй. Як цвёрда даў зразумець прэзідэнт, іншыя краіны нясуць адказнасць за забеспячэнне стратэгічнай стабільнасці, і Кітай — у большай ступені. Па-другое, мы не прымем умовы, якія шкодзяць ЗША або ігнаруюць невыкананне патрабаванняў у імкненні да будучай дамовы… Па-трэцяе, мы заўсёды будзем весці перамовы з пазіцыі сілы. Расія і Кітай не павінны чакаць, што ЗША будуць стаяць на месцы, калі яны ўхіляюцца ад сваіх абавязкаў і пашыраюць свае ядзерныя сілы».

Пры гэтым Рубіа падкрэсліў, што Злучаныя Штаты будуць і надалей падтрымліваць надзейны і мадэрнізаваны ядзерны патэнцыял стрымлівання, адначасова імкнучыся да скарачэння колькасці ядзернай зброі. Эксперты ж адзначаюць, што свет набліжаецца да аднаго з самых небяспечных перыядаў з часоў Халоднай вайны.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць