У Барысаве на бульвары Грэчкі адбылася аварыя з газава-паветранай сумессю, паведамляе МНС.

Скрыншот з відэа
Па папярэдніх звестках, на першым паверсе шматпавярховага дома ўзнікла выбуховая хваля без далейшага гарэння. У выніку пацярпеў мужчына, які быў шпіталізаваны.
Жыхароў з дома эвакуяваць не давялося, да месца здарэння прыбылі пяць адзінак тэхнікі МНС.
Абставіны здарэння высвятляюцца.
Каментары