Расійскія тэлеграм-каналы і ваенкары паведамляюць пра новую маштабную спробу наступлення Узброеных сіл Украіны на тэрыторыю Курскай вобласці Расіі. Асноўныя падзеі адбываюцца ў Глушкоўскім раёне, у раёне Цёткіна, а таксама на кірунку населенага пункта Новы Пуць.

Паводле звестак тэлеграм-канала SHOT, у аперацыі ўдзельнічаюць да 250 украінскіх вайскоўцаў, больш за 15 адзінак цяжкай тэхнікі, а таксама квадрацыклы, на якіх перасоўваецца пяхота. Паводле інфармацыі канала, частка тэхнікі была знішчана падчас начнога падыходу да расійскай мяжы.
Наступальныя дзеянні, як сцвярджаецца, пачаліся вечарам напярэдадні. Непасрэдна перад гэтым былі масіраваныя ўдары дронамі і артылерыяй па тэрыторыі Цёткіна.
Пасля гэтага дзве браніраваныя групы ўкраінскіх вайскоўцаў пачалі прасоўванне ў бок мяжы з тэрыторыі Сумскай вобласці.
Таксама паведамляецца пра разбурэнне моста ў вёсцы Званае, што можа сведчыць пра спробы перарэзаць шляхі падмацавання ці ўскладніць перамяшчэнне расійскіх войскаў у раёне баявых дзеянняў.
Паводле расійскіх крыніц, па месцах канцэнтрацыі ўкраінскіх сіл нанесены авіяўдары. Баявыя сутыкненні працягваюцца ў непасрэднай блізкасці да мяжы, на ўскрайках Цёткіна.
Умовы надвор’я — дажджы і абмежаваная бачнасць — ускладняюць выкарыстанне беспілотнікаў.
Афіцыйны Кіеў сітуацыю пакуль не каментуе.
-
Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў
-
Абараняць Славянск і Краматорск даручана легендарным генералам Білецкаму і Пракапенку. Які план Украіны?
-
Каля вайскова-марской базы расійскага Ціхаакіянскага флоту прагрымеў магутны выбух
Каментары