Грамадства

У ДАІ распавялі, як будуць перакрываць Мінск у дзень параду

Рух у Мінску 9 мая пачнуць абмяжоўваць з 14:00. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры распавёў начальнік УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Бабіч, паведамляе Reform.news.

«Так, ужо з 14-й гадзіны будзе абмежаваны рух па праспекце Машэрава ад вуліцы Даўмана да вуліцы Ціміразева ў абодвух напрамках, па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Мельнікайце да вуліцы Ігнаценкі ў абодвух напрамках», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, рух будзе абмяжоўвацца па маршруце руху калоны да месца правядзення параду. Яна пачне фарміравацца а 14-й гадзіне ў раёне вуліц Старынаўская і Заснавальнікаў.

А 15-й гадзіне калона выедзе на праспект Незалежнасці. Яна праедзе па праспекце Незалежнасці і зверне на Сурганава. Калона будзе пастроена на ўчастку ад вуліцы Даўмана да вуліцы Багдановіча.

«Праходжанне калоны зойме арыентыровачна каля гадзіны. Інспектары будуць працаваць і на прылеглай тэрыторыі, вуліцах, забяспечваючы аб’езд транспарту, у тым ліку і грамадскага. Што тычыцца вячэрніх мерапрыемстваў, то абмежаванні будуць захоўвацца па праспекце Машэрава ад вуліцы Багдановіча да вуліцы Ціміразева, а таксама па вуліцы Старажоўскай ад вуліцы Багдановіча да Даўмана і па самой вуліцы Даўмана ад вуліцы Веры Харужай да праспекта Машэрава да самага заканчэння мерапрыемства», — сказаў ён.

Бабіч таксама падкрэсліў, што праезная частка будзе вольная на маршруце праходжання калоны, аднак гэта не значыць, што на яе можна будзе выходзіць.

9 мая таксама ў Мінску будзе абмежаваная паркоўка. Нельга будзе паркавацца на прыдарожных месцах па маршруце руху механізаванай калоны.

«Таксама па праспекце Пераможцаў будзе забаронена паркоўка каля гасцініцы «Планета» і прылеглых адміністрацыйных будынкаў. Гэта будзе забарона на паркоўку ў раёне Камсамольскага возера па цотным баку на ўчастку паміж праспектам Машэрава і вуліцай Ігнаценкі. Будзе забаронена паркоўка асабістага транспарту таксама на вуліцах Ігнаценкі, Тарханава, Грыбаедава і Гвардзейскай, дзе будуць размяшчацца аўтамабілі і аўтобусы, што прывязуць пешыя калоны для ўдзелу ў парадзе», — дадаў ён.

Як звычайна, будуць арганізаваныя КПП на ўваходзе ў зоны святкавання, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Аляксандр Купчэня. Міліцыя будзе несці службу ў ўзмоцненым рэжыме з 6-й раніцы 9 мая. Будзе прыцягвацца сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі. Для ветэранаў, інвалідаў, людзей з малалетнімі дзецьмі будуць дзейнічаць асобныя КПП — шатры з аранжавым купалам. Паводле яго слоў, ужо цяпер праводзяцца «аператыўна-прафілактычныя мерапрыемствы».

Каментары

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША6

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

У Полацкім раёне міліцыянеры спынялі п'янага трактарыста стрэламі па колах

Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць12

У Мінску гатовыя плаціць 2000 рублёў у месяц за паяданне піцы1

Прэм'ер Канады — Трампу: Канада не прадаецца1

Што вядома пра былога каліноўца Васіля Грачыху, які трапіў у рукі беларускага КДБ?4

Сёння ў Ватыкане пачынаецца канклаў кардыналаў. Будзе абраны новы Папа

Культура «бум-бум» захоплівае Захад. Замест сціпласці — вульгарнасць і паказное багацце6

Індыя нанесла ўдар абмежаванага маштабу па некалькіх цэлях у Пакістане6

Polityka пра зніклыя грошы КР: Агулам былі знятыя 118 тысяч еўра11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША6

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць