Свет

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

У нацыянальным парку Фонгня-Кебанг у В'етнаме міжнародная экспедыцыя правяла маштабнае даследаванне і адкрыла 26 новых пячор. У склад групы ўваходзілі каля дзесяці замежных і шэраг в’етнамскіх спецыялістаў, якія працавалі ў рэгіёне амаль тры тыдні, піша выданне vietnam.vn.

Найбольш уражлівай знаходкай стала пячора Ча Нгео. Яна мае амаль вертыкальную карставую структуру: яе агульная даўжыня каля 583 метраў, а вышыня дасягае прыкладна 751 метра. Каб дабрацца да яе і пачаць даследаванне, камандзе спатрэбілася каля паўтара дня — настолькі складаная мясцовасць.

Асаблівасць гэтай пячоры — унікальны падземны вадаспад. Вада падае з вышыні каля 350 метраў ад уваходу ўглыб пячоры і трапляе ў падземны ручай. Навукоўцы адзначаюць, што хоць падземныя рэкі ў пячорах сустракаюцца часта, такія высокія вадаспады — вялікая рэдкасць.

Даследаванне Ча Нгео пакуль не завершана. Унутры вельмі нізкія тэмпературы, што патрабуе спецыяльнага абсталявання, а сама структура пячоры небяспечная: магчымыя каменяпады і рэзкія паводкі. Таму яе поўныя памеры, а таксама экалагічная і навуковая каштоўнасць яшчэ будуць удакладняцца.

Эксперты таксама адзначаюць, што гэта месца наўрад ці стане турыстычным аб’ектам найбліжэйшым часам. Складанасць маршрутаў, неабходнасць альпінісцкіх навыкаў і рызыкі для жыцця робяць наведванне пячоры вельмі небяспечным.

За апошнія дзесяцігоддзі ў гэтым парку ўжо адкрыта больш за 470 пячор, і новыя знаходкі яшчэ раз пацвярджаюць, што гэта адна з найбагацейшых карставых зон у свеце з унікальнай геалогіяй і біяразнастайнасцю.

Каментары

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца5

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў1

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя10

У Еўропе сёння не менш за 27 авіярэйсаў атрымалі паведамленні пра мінаванне1

Меланія Трамп напісала лісты Пуціну і Зяленскаму3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца5

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць