Грамадства99

Затрыманы Віктар Лемяшэўскі, партнёр Дзмітрыя Баскава па акумулятарным бізнэсе

Заснавальнік скандальнага акумулятарнага завода ў Брэсце не першы раз трапляе за краты. Мінулы раз яму ўдалося адкупіцца, але давялося прадаць бізнэс.

Віктар Лемяшэўскі

«Нашай Ніве» стала вядома пра затрыманне Віктара Лемяшэўскага, аднаго з найбагацейшых людзей Пінска. Ён займае 58‑е месца ў рэйтынгу самых паспяховых бізнэсменаў Беларусі.

56‑гадовы Лемяшэўскі — выпускнік аэракасмічнага факультэта Маскоўскага авіяцыйнага інстытута. Спачатку зарабляў у Пінску, пасля перайшоў на рэспубліканскі ўзровень.

У канцы 2010‑х Лемяшэўскі атрымаў вядомасць за кошт будаўніцтва скандальнага акумулятарнага завода ў Брэсце. Нягледзячы на пратэсты мясцовых жыхароў прадпрыемства ўсё ж дабудавалі.

Лемяшэўскі паспеў пасядзець некалькі месяцаў у СІЗА КДБ, пасля прадаў сваю долю ў заводзе, але ўрэшце вярнуўся ў акумулятарны бізнэс.

@nashaniva Затрымалі аднаго з найбагацейшых людзей Пінска і бізнэс-партнёра Дзмітрыя Баскава #пинск #брест #пинскийрайон #нашаніва #мова ♬ Suspenseful and tense orchestra(1318015) - SoLaTiDo

Яго камерцыйным партнёрам па прадпрыемстве «Акумулятарны альянс» стаў набліжаны да Лукашэнкі спартыўны функцыянер Дзмітрый Баскаў, які валодае 40% кампаніі. Іншыя 40% маюць Лемяшэўскі разам з яшчэ адным сваім партнёрам Аляксандрам Папком, а 20% прадпрыемства ў Брэсцкага аблвыканкама.

У чым сутнасць прэтэнзій сілавікоў да Лемяшэўскага і якая роля ў гэтым працэсе Дзмітрыя Баскава — пакуль не вядома.

Віктар Лемяшэўскі

У свой час бізнэс Лемяшэўскага развіваўся ў тым ліку пры спрыянні старшыні Следчага камітэта (2015-2021) Івана Наскевіча — былога пінскага пракурора, суседа і аднагодка Лемяшэўскага. Наскевіч цяпер працуе ў юрыдычнай асобе, якая кіруе холдынгам 1AK-Group, у які ўваходзіць і «Акумулятарны альянс».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • ::
    13.11.2025
    Баскова тоже нужно допросить :)
  • No
    13.11.2025
    Да Баскава таксама чарга дойдзе
  • Giuseppe
    13.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны14

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь з ААЭ экстрадзіравалі грамадзяніна Мадагаскара, якога вінавацяць у арганізацыі незаконнай міграцыі4

У Польшчы тэрмінова збіраюць службы бяспекі праз паведамленне пра падрыхтоўку замаху на Туска і міністра абароны12

Чангарскі мост разбураны — важны лагістычны маршрут расійскіх войскаў атрымаў новыя пашкоджанні1

Вусце Мухаўца перагарадзілі дамбамі. Яго рукавы вакол цытадэлі Брэсцкай крэпасці ператварыліся ў балота8

Маск падтрымаў Трампа: Украіне патрэбны новы лідар31

У Непале раптоўная паводка знесла да 40 дамоў і некалькі мастоў ВІДЭА

У гэта складана паверыць, але некаторыя аўто ў Беларусі каштуюць нашмат танней, чым у Еўропе. Як такое магчыма?35

У Саудаўскай Аравіі атакавалі аэрапорт: 12 загінулых, больш за 300 параненых5

Віталь Пінчук нарэшце дэбютаваў у НХЛ. І адразу набраў першы бал ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны14

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць