Здарэнні33

Пад Асіповічамі паляўнічы пераблытаў у цемры і выпадкова застрэліў барсука з Чырвонай кнігі

Пенсіянер пайшоў паляваць на ваўка ці лісу, але дапусціў фатальную памылку.

Ілюстрацыйнае фота: Wikimedia Commons

Увечары 10 мая 63-гадовы мужчына прыехаў на паляванне ў Асіповіцкую гаспадарку. У пенсіянера была ліцэнзія на здабычу ваўка, лісы, янотападобнага сабакі і шакала.

У цемры паляўнічы ўбачыў сілуэт нейкай жывёлы. Ён адкрыў агонь па цэлі, якую дрэнна бачыў. Стрэліў мужчына дакладна. Але ён вельмі здзівіўся, калі ўбачыў забітага ім барсука. На гэтую жывёлу паляваць нельга, яна занесена ў Чырвоную кнігу.

Мужчына не стаў паведамляць егерам пра тое, што выпадкова падстрэліў вельмі рэдкага барсука. Замест гэтага ён забраў тушу дадому і пачаў яе дзяліць. Менавіта за гэтым працэсам яго засталі інспектары прыродааховы. Яны выклікалі сілавікоў.

Аператыўнікі канфіскавалі ў мужчыны наразны паляўнічы карабін з прыцэлам начнога бачання, стрэльбы, патроны, а таксама прадмет, падобны на агнястрэльную зброю, і тушу жывёлы. Выніковы стрэл нанёс прыродзе шкоду на 12600 рублёў.

На паляўнічага завялі крымінальную справу, яму пагражае да шасці гадоў калоніі.

Каментары3

  • Ёсік
    13.05.2025
    А каштарыс на 12600 як пабачыць. Гэты барсук падаткі аплочваў, мо працаваў ветэрынарам ці ў школе выкладаў пвп замест п'яніцы-маёра? Так, забіў не таго зьвера, схаваў гэтае, але 12600, нейкае рабаваньне. Аматар нкуса на чале паляўнічых прапаноўваў мядзьведзя ды рысь з чырвонай кнігі за грошы забіваць, і сумы дазволаў куды меньшыя.
  • Сумасшедшие. Бедный дядька
    13.05.2025
    Колхоз Белоруссия
  • Андрусь
    14.05.2025
    Па-першае, барсук дастаткова лянівы звер і далёка ад сваіх нораў не бегае. Па-другое, нават уначы, ды яшчэ з прыладай начнога бачання, пераблытаць барсука з лісой ці ваўком папросту немагчыма - а паводле фігуры звера, і характэрная чорная паласа на пысе папросту не дадуць гэтага зрабіць. Дзядзька мэтанакіравана прыйшоў туды, дзе жыве барсук, забіў яго і забраў дамоў. Гэтыя маньякі - паляўнічыя, лічаць, што барсучаціна нейкая асабліва карысная.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць