Вайна11

«Волат. Жыццё на нулі»: дакументальны фільм памяці легендарнага камандзіра

Полк Кастуся Каліноўскага прадставіў унікальныя кадры апошніх дзён жыцця Паўла «Волата» Суслава.

Pavel "Volat" Suslav Павел "Волат" Суслаў Павел "Волат" Суслов
Павел «Волат» Суслаў з байцамі перад выхадам у разведку. Скрын відэа BELARUSFREEDOMFIGHTERS / YouTube

Роўна тры гады таму, 15 мая 2022 года ў аперацыі па вызваленні ўкраінскага сяла на стыку Мікалаеўскай і Херсонскай абласцей загінуў камандзір роты разведкі на той час батальёна імя Кастуся Каліноўскага Павел Суслаў з пазыўным «Волат».

Для ўраджэнца Гомеля вайна пачалася ў 2016 годзе, калі ён праз год пасля праходжання тэрміновай службы ў разведвальнай роце 3-й брыгады беларускага спецназа (в/ч 3214) адправіўся на Данбас, дзе далучыўся да 1-й штурмавой роты «Правага сектара».

У 2018 годзе Павел заключыў кантракт з Узброенымі сіламі Украіны. Займаўся разведвальнай і дыверсійнай дзейнасцю. У 2022 годзе баец удзельнічаў у фармаванні батальёна імя Кастуся Каліноўскага. У ім ён узначаліў роту разведкі.

За шэсць гадоў, што Волат аддаў Украіне, ён пакідаў зону баявых дзеянняў толькі тройчы — калі быў сур'ёзна паранены. І кожны раз зноў вяртаўся на перадавую.

Аўтар фільма прадставіў унікальныя кадры, якія знаёмяць з пяццю днямі з жыцця беларускіх добраахвотнікаў і іх камандзіра ў першыя месяцы поўнамаштабнай вайны.

Фільм складаецца з трох частак, першая з якіх была выстаўлена на ютуб-канале Палка Каліноўскага ў трэцюю гадавіну гібелі Паўла «Волата».

Павел «Волат» Суслаў. Фота: тг-канал батальёна Кастуся Каліноўскага

Аўтарам фільма з’яўляецца беларускі добраахвотнік, які ў мірным жыцці быў дызайнерам і не меў вайсковага досведу. Ён актыўна здымае ўсё, што адбываецца, — дарогу на фронт, побыт байцоў на перадавой, баявыя задачы, размовы з іншымі добраахвотнікамі.

Яго мэта — зафіксаваць сапраўдны твар вайны, паказаць, што беларускія добраахвотнікі «не сядзяць без справы, а ваююць». Фільм балансуе паміж дакументальным сведчаннем, асабістым дзённікам і псіхалагічным партрэтам франтавога жыцця.

Цэнтральнай фігурай фільма з'яўляецца камандзір разведчыкаў Павел «Волат» Суслаў. Байцы яго слухаюцца і паважаюць. Сам аўтар згадвае, што пазнаёміўся з ім 1 сакавіка 2022 года.

Менавіта Волат бярэ на сябе місію ўвесці мужчыну ў рэальнасць вайны, тлумачыць яму, як сябе паводзіць падчас абстрэлу, як распазнаваць гукі снарядаў, калі хавацца, а калі — дзейнічаць. Гэта навучанне адбываецца не на палігоне, а непасрэдна на лініі фронту.

«Я буду рабіць усё, што мне скажа Волат. Бо гэта мой найлепшы шанец тут выжыць», — адзначае сам аўтар.

Фільм не толькі фіксуе падзеі, але і адкрывае Волата як асобу. Ён не проста камандзір — ён цэнтральны нерв сістэмы. Байцы дзеляцца сваімі ўражаннямі:

«Калі я Волата ўбачыў, калі ён раздзеўся, я аху**. У яго аскепкі ў нагах, у спіне. І шыя… Яму снайпер лёгкае прабіў, шыю, галаву. Аскепак у галаву заляцеў. (…) Ён у коме тры тыдні ляжаў. Выкараскаўся».

У першай частцы паказаныя не толькі баявыя моманты, кшталту выхаду Волата з групай байцоў у разведку («Волат часта заходзіў настолькі далёка да варожых пазіцый, што сувязі з ім амаль ніколі не было»), нясенне баявога дзяжурства па перыметры сяла Калініндорф, але і вайсковы побыт. Шмат размоў з іншымі байцамі, дэманстрацыя вынікаў абстрэлаў, пошук інтэрнэту, каб адправіць паведамленні, гісторыя пра спробы схадзіць у сарцір, расказаная Жэрарам. Усё гэта фарміруе адчуванне прысутнасці.

«На пазіцыях у мяне была магчымасць адпачыць, падумаць пра нейкія другарадныя рэчы, накшталт таго, як зарадзіць GoPro. У Волата такой магчымасці не было. У яго не было падобнага вольнага часу. Ён быў засяроджаны на баявой задачы і яе выкананні. На яго плячах ляжала адказнасць за ўвесь сектар, за сваіх байцоў і за сумежныя падраздзяленні, якія прыкрывалі нашы флангі.

Яму трэба было кантраляваць усё, каб усе выконвалі свае задачы, каб кожная пазіцыя выконвала менавіта сваю функцыю. А з-за таго, што на вайне ніколі нічога не ідзе па плане, трэба было яшчэ і знаходзіць выйсце з крызісных сітуацый.

Апроч гэтага, ён заўсёды асабіста выводзіў групу ў разведку і ішоў першым. Гэта парушала негалоснае правіла: камандзір ніколі не павінен ісці першым. Але ён бярог сваіх людзей і рабіў так заўсёды, да апошняга», — дзеліцца аўтар успамінамі.

Першая частка фільма ахоплівае двое сутак франтавога жыцця — з моманту прыбыцця на пазіцыі да заканчэння другога дня. У канцы ў кадры з'яўляецца яшчэ адзін вядомы беларускі добраахвотнік — Іван «Брэст» Марчук.

Каментары1

  • Serge
    16.05.2025
    Герой! Зрабіў максімум, што мог зрабіць.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром57

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром57

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць