Надвор'е33

Ці прыйдзе нарэшце на наступным тыдні цяпло

Сіноптык Дзмітрый Рабаў расказаў у эфіры тэлеканала АНТ пра надвор'е ў канцы мая. 

Фота: сацсеткі

Першая палова мая завяршаецца халодным вынікам. Сярэдняя тэмпература адстае ад нормы на 5 і больш градусаў. На жаль, пераменлівы нораў вясны працягнецца і на наступным тыдні. З пачаткам трэцяй дэкады мая надвор'е ў большасці раёнаў застанецца халаднаватым.

У пачатку тыдня на надвор'е будуць уплываць атмасферныя франты, якія нясуць вільготныя паветраныя масы. У большасці раёнаў пройдуць кароткачасовыя дажджы. 

Уначы ад +3 да +8°C, пры праясненнях замаразкі да -3°C. Днём у панядзелак тэмпература паднімецца ад +7°C па поўначы да +16°C па паўднёвым усходзе, у аўторак да +15°C.

У сярэдзіне тыдня метэаўмовы стануць вызначаць вільготныя, няўстойлівыя паветраныя масы з Балтыйскага мора. Яны прынясуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы ў сераду ад +3 да +8°C, у дзённыя гадзіны ад +15 да +20°C.

У пачатку другой паловы тыдня ўмовы надвор'я стануць фарміраваць атмасферныя франты з захаду Еўропы. У большасці раёнаў пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі туман. Уначы ад +8 да +13°C. Днём у чацвер ад +16 да +21°C, у пятніцу ад +10 да +16°C.

У выхадныя дні — пераменная воблачнасць, у большасці раёнаў без істотных ападкаў. Вецер пераменных напрамкаў, умераны. Уначы і раніцай туман. Уначы ад +4 да +9°C, у сярэдзіне дня ў суботу ад +6 да +11°C, па паўднёвым усходзе да +22°C, у нядзелю ад +7 па захадзе да +24°C па паўднёвым усходзе.

Каментары3

  • Žvir
    18.05.2025
    Nie, nia pryjdzie jano. Na nastupnym tydni nia pryjdzie. Daviadziecca pačakać. Try tydni, a potym užo pryjdzie.
  • Рэклама АНТ ?
    18.05.2025
    Можа тут не трэба рэкламаваць лукашэнскі брахунок АНТ і алкаголіка Ра(я)бова ?
    Няўжо гуглаўскага прагнозу не хапае ?
  • Žvir
    18.05.2025
    Tut vo jablynia cvicie (na fotcy), a ū mianie vo toļki-toļki čarešnia ūzialasia cvisci, i radadendry, a ciuļpany jašče cvituc`, bo cholad prytrymaū ich, prypazniū.

    Pryhožyja ciuļpany, BČB kolieraū, vostraņkija, nievysokija, ich mnie ū padarunak pieradali, na Pcič.

    Tych liudziej užo niama, a ciuļpamčyki ichnyja štohod padymajucca i cvituc`, i ich zrabilasia ūžo boļš, i mnie duža sumna ū taki čas...

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць