У Беларусі з аўкцыёна за 17 500 рублёў прадаюць камп'ютары, якім не менш за 35 гадоў
Але аб'ём памяці мізэрны.
На інтэрнэт-пляцоўцы ay.by з'явіўся рарытэтны лот — савецкія мікракамп'ютары «Электроніка МК-90» і «Электроніка-МК-92». «Электроніка-МК-92» — мадэль савецкай ЭВМ выпускалася да 1991 года. Таму можна смела сцвярджаць, што гэтаму камп'ютару ўжо дакладна больш за тры дзясяткі гадоў, піша Blizko.by.

Мікракамп'ютар «Электроніка-МК-92» працуе на аснове працэсара з сістэмай каманд PDP-11 і ўбудаваным інтэрпрэтатарам мовы Бэйсік версіі 2.0 і прыстаўкай-плотарам.

Тэхнічныя характарыстыкі прылады такія:
- Працэсар: К588ВС2 (16-разрадны, сумяшчальны з DEC PDP-11)
- Памяць: АЗП 16 кБ (карыстальніку даступна 12248 байт), ПЗП 32 кБ (з інтэрпрэтатарам Бэйсіка)
- Дысплей: крысталічны, 120 × 64 пунктаў або 8 радкоў па 20 сімвалаў
- Клавіятура: 63 клавішы
- Сілкаванне: 4 элементы AA або знешні блок сілкавання 220 В. Штатна — 4 нікель-кадміевыя акумулятары тыпу «НКГЦ-0,45 II C» ~1,2 В, 450 мА·г.
- Заряднае прылада тыпу «Электроніка ЗУ-01М» для акумулятараў НКГЦ, спажывальная магутнасць 0,6 ВА
- Энергаспажыванне: 5 В, 0,55 Вт
- Тэхнічныя ўмовы: ТУ бК0.310.095
- Памеры: 250 × 100 × 30 мм
Аўтар аб'явы, які выстаўляе лоты на продаж, паведамляе, што абедзве машыны знаходзяцца ў выдатным рабочым стане, без пацертых участкаў. Прадаюцца яны адным лотам. Цяперашняя цана — 17 500 рублёў.
Каментары