«Он пашет, я красивая». Калгас на Мазыршчыне заваблівае работнікаў песнямі і танцамі ВІДЭА
Аграпрадпрыемства «Козенкі-Агра», што ў Мазырскім раёне, шукае сабе работнікаў. А паколькі звычайнымі спосабамі іх завабіць, відаць, складана, на прадпрыемстве вырашылі дзейнічаць крэатыўна.

На відэароліку, які з'явіўся на тыкток-старонцы прадпрыемства, зняліся хлопец і тры дзяўчыны. Ролік запісаны на ферме з каровамі. Хлопец у акулярах і белым халаце возіць на тачцы нейкае рэчыва ў 25‑кілаграмовай упакоўцы і падкідае віламі каровам зялёны корм. Дзяўчаты ў белых з бубачкамі сукенках не працуюць, а наводзяць макіяж і весела вытанцоўваюць. Напрыканцы роліка да іх на фоне кароўніка далучаецца і хлопец.
На фоне ўсяго гэтага дзеяння грае песня расійскай спявачкі Mia Boyka «Экспанат».
КСУП «Козенки-Агро» приглашает всех к себе на работу
Магчымымі напрамкамі для працаўладкавання тых, хто натхніцца ролікам, акрэсленыя «жывёлагадоўля, догляд жывёлы, апрацоўка тэрыторыі і іншыя сельскагаспадарчыя задачы».
Канкрэтныя ўмовы ў аб'яве не акрэсленыя. Для атрымання інфармацыі пра вакансіі, умовы і неабходныя для працаўладкавання дакументы прапануюць звяртацца непасрэдна на прадпрыемства.
Да Дажынак выпусцілі 100‑кілаграмовы глазураваны сырок ФОТАФАКТ
«Будавала кар'еру, каб цяпер сарвацца ў аграрны? Адназначна так!» Дэканы Горацкай акадэміі закахалі ў сябе сацсеткі
Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы
«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне
Каментары