Нерухомасць11

Як выглядае самая недарагая кватэра ў сэрцы Мінска. Усяго за 295 тысяч даляраў

Кошт кватэр у новабудоўлях, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад самых запатрабаваных месцаў горада, пачынаецца ад 400—600 тысяч даляраў. А гэта адносна «бюджэтны» варыянт у цэнтры Мінска, піша Mlyn.by.

Гаворка ідзе пра кватэру ў жылым комплексе «Ля Траецкага», больш вядомым сярод гараджан як «Дом Чыжа». Гэты комплекс, размешчаны на маляўнічым беразе ракі Свіслач, уяўляе сабой 24-павярховы будынак.

Побач знаходзяцца Траецкае прадмесце, Вялікі тэатр оперы і балета, станцыя метро «Няміга» і набярэжная Свіслачы.

Кватэра знаходзіцца на 9-м паверсе дома па адрасе вуліца Старажоўская, 6. Яе агульная плошча складае 66 квадратных метраў.

Сярод пераваг:

  • цёплыя падлогі
  • сістэма рэкуперацыі паветра — для ідэальнага мікраклімату
  • відэадамафон і кругласутачны кансьерж
  • агароджаная тэрыторыя з відэаназіраннем і шлагбаумам
  • усяго адзін сусед на паверсе
  • прасторны трохузроўневы падземны паркінг

Цана — $295 000

Каментары1

  • Ёсік
    02.06.2025
    Сказ Усяго за 295тысяч лічу не карэктным. Гэта вялікія грошы, а не ўсяго.

Цяпер чытаюць

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Падатак на электрамабілі ў Беларусі ўводзіць пакуль не плануюць2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь выступае за як мага хутчэйшае аднаўленне нармальнага функцыянавання мяжы з Літвой2

Дарадца прэм'ера Літвы: Беларусь адмовілася адкрываць эвакуацыйныя калідоры для літоўскіх фур6

Ад сёння Ryanair цалкам пераходзіць на лічбавыя пасадачныя талоны1

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая7

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай56

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць