Грамадства

Некаторых выпускнікоў 11 класа вызваляць ад ЦЭ

З новага навучальнага года ў Беларусі ўступаюць у сілу змены: некаторыя выпускнікі 11-х класаў змогуць не здаваць выпускныя экзамены (ЦЭ), піша БелТА.

Паводле слоў спецыялістаў ведамства, новаўвядзенне было ініцыявана па просьбах бацькоў і датычыцца навучэнцаў, якія маюць медыцынскія супрацьпаказанні.

— З 1 верасня будзе ўведзена норма пра тое, што навучэнцы 11 класаў паводле заключэння доктарскай камісіі змогуць быць вызваленыя ад ЦЭ, — паведаміла кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Анжэла Кудаярава.

Мінздароўя падрыхтуе пералік захворванняў, пры якіх школьнікаў вызваляць ад экзаменацыйных выпрабаванняў.

Як растлумачыў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Пішчоў, правілы паступлення ў ВНУ і каледжы застаюцца ранейшымі. Абітурыенты як і раней павінны прад’яўляць сертыфікаты ЦЭ і ЦТ.

Аднак калі медыцынская камісія афіцыйна прызнае немагчымасць здачы экзаменаў і тэсціравання, такія школьнікі ўсё роўна змогуць паступаць — але з абмежаваннямі: напрыклад, не на ўсе спецыяльнасці.

Акрамя таго, ужо даўно зацверджаны пералік напрамкаў, куды можна паступаць без сертыфікатаў — у асноўным пры ўмове высокай паспяховасці або пасля праходжання ўступных выпрабаванняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай39

Гісторык Алег Латышонак пра эмігрантаў новай хвалі: «Гавораць па-расійску ў сітуацыі, калі маскаль топча Беларусь! Проста жах!»85

Былая палітзняволеная Наталля Дуліна просіць дапамогі15

Залужны і Зяленскі застаюцца шалёна папулярнымі ва Украіне

Натхняльная навіна: «Наша Ніва» чэмпіён па адлічэннях ад падаходнага падатку5

Каранік прапанаваў праводзіць супраць падзяжу жывёлы «палітыку НЭП»5

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ4

Мерц: Магчымасцяў для дыпламатычнага ўрэгулявання ва Украіне больш няма2

У Гомелі мужчына парэзаў сабе шыю на прыпынку, сам не ведаючы навошта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць