Мужчына скраў ровар і праехаў на ім 130 кіламетраў, каб наведаць жонку
Адразу ў некалькі РУУС паступілі заявы ад мінчан, у якіх прапалі дарагія ровары. Агульная шкода склала больш за 3500 рублёў, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

Сталічныя аператыўнікі ўстанавілі падазраванага — 42-гадовага замежніка, раней судзімага за маёмасныя злачынствы.
Выкарыстоўваючы рэжучы інструмент, ён пераразаў замкі і вывозіў ровары. Адзін з іх спатрэбіўся яму для асаблівай паездкі — мужчына праехаў каля 130 кіламетраў, каб наведаць жонку. Там жа і пакінуў скрадзены транспарт.
Маёмасць канфіскавана і вернута ўладальнікам.
У дачыненні да фігуранта заведзены шэраг крымінальных спраў па фактах крадзяжоў.
Каментары