Нерухомасць

Марыя Шарапава прадае асабняк у Лос-Анджэлесе за $25 мільёнаў ФОТЫ

Былая зорка тэніса Марыя Шарапава вырашыла прадаць свой асабняк у прэстыжным раёне Манхэтан-Біч Лос-Анджэлеса. Дом з відам на акіян, але без тэніснага корта.

Марыя Шарапава ў сваім доме ў Манхэтан-Біч. Скрын відэа: Archdigest / YouTube

38-гадовая былая першая ракетка свету, пераможца пяці турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе ў 2004-2014 гадах Марыя Шарапава разам з грамадзянскім мужам, брытанскім бізнэсменам Аляксандрам Гілксам, вырашылі прадаць свой асабняк у Лос-Анджэлесе, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на агентку па продажах Сюзам Перыман з агенцтва Carolwood Estates.

Марыя Шарапава. Фота: Wikimedia Commons

Паводле агенткі, прычынай продажу стала тое, што пара плануе праводзіць больш часу ў Еўропе з сям'ёй. У Шарапавай і Гілкса ёсць трохгадовы сын.

Шарапава набыла ўчастак з відам на акіян за 4,1 мільёна даляраў у 2012 годзе, а затым замовіла індывідуальны праект дома ў архітэктурнай фірмы KAA Design з Лос-Анджэлеса. Будаўніцтва было завершана ў 2015 годзе.

У базе агенцтва Carolwood Estates на гэты час дом адсутнічае, але тое, як ён выглядае, можна даведацца з відэа, у якім сама Шарапава праводзіць экскурсію па асабняку.

Скрын відэа: Archdigest / YouTube

У доме — прасторная ўваходная зала з вельмі высокай столлю і бетоннымі сценамі.

Гасцёўня. Скрын відэа: Archdigest / YouTube

З гасцёўні, якая спалучана з кухняй, можна выйсці да басейна.

Кухня. Скрын відэа: Archdigest / YouTube

Дом мае пяць спальных пакояў. Ванны пакой каля спальні гаспадароў злучаны з тэрасай.

Ванны пакой. Фота: аrchitecturaldigest.com
Басейн. Фота: аrchitecturaldigest.com

У падвале знаходзяцца дзве дарожкі для боўлінга.

Скрын відэа: Archdigest / YouTube

На тэрыторыі таксама абсталявана зона для барбекю. А вось тэнісны корт адсутнічае.

Скрын відэа: famousentertainment / YouTube

Паводле даных амерыканскай кампаніі ў галіне нерухомасці Redfin, медыянны кошт жылых дамоў у Манхэтан-Біч у чэрвені ў параўнанні з мінулым годам павялічыўся на 4,6% і склаў 3,4 мільёна даляраў. Адзначаецца, што попыт на элітную нерухомасць у гэтым раёне вырас пасля пажараў у Pacific Palisades на пачатку гэтага года.

Паводле агенткі, Шарапава і Гілкс таксама валодаюць домам у Фларыдзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі4

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі

Усе навіны →
Усе навіны

Сям’я з Беларусі на сваёй машыне праехала каля 10 тысяч кіламетраў дзеля Эгейскага мора6

Беларуска ў 36 гадоў паступае ва ўніверсітэт на дзённае4

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый14

Telegram пачаў рэгістрацыю прадстаўніцтва ў Расіі? Дураў абвяргае7

Лідар літоўскіх кансерватараў прапануе абавязаць замежнікаў вучыць літоўскую для падаўжэння ДНЖ62

У Трампа выявілі хранічнае захворванне9

ЕС зацвердзіў новы пакет санкцый супраць Расіі9

Памятаеце дзяўчыну, якая планавала паехаць на «Міс Сусвет», а яе арыштавалі? Яна ўжо на свабодзе3

Скраў $2500 і знік. Махляр падмануў больш за 30 фаундараў па ўсім свеце — сярод іх ёсць і беларусы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі4

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць