Свет

У Бангладэш вайсковы самалёт пратараніў школу, у якой было шмат дзяцей

У сталіцы Бангладэш Дацы адбылася трагедыя: вучэбны самалёт Вайскова-паветраных сіл краіны ўрэзаўся ў тэрыторыю школы і каледжа Mілстоўн у раёне Утара. На момант катастрофы вучні здавалі экзамены і наведвалі заняткі, піша Euronews.

Фота: AP

Паводле паведамлення арміі Бангладэш, самалёт F-7 BGI належаў ВПС. У выніку падзення загінулі як мінімум 19 чалавек, дзясяткі атрымалі раненні. Больш за 50 пацярпелых былі дастаўленыя ў бальніцы, многія з іх — са страшнымі апёкамі.

Як паведамляюць СМІ, большасць пацярпелых — вучні. На тэлеканалах паказваюць кадры з месца трагедыі: знішчаны будынак і клубы дыму. Бацькі і сваякі ў паніцы збіраюцца каля школы, а параненых развозяць у шпіталі на рыкшах і іншых даступных транспартных сродках.

Адна з вучаніц, 16-гадовая Рафіка Таха, якая не была ў школе ў момант трагедыі, расказала, што ў Мілстоўне вучацца каля 2 000 дзяцей — ад пачатковых класаў да 12-га выпускнога.

«Калі я пабачыла гэта па тэлевізары — мяне ахапіў жах. Божа мой! Гэта ж мая школа», — сказала яна.

Каментары

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку18

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Усе навіны →
Усе навіны

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку12

Злучаныя Штаты могуць скараціць колькасць сваіх войскаў у Еўропе на 30%3

Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній3

Настаяцель манастыра Шаалінь трапіў пад следства па падазрэнні ў растратах і амаральным ладзе жыцця4

У Рэчыцкім раёне ад удару токам загінулі двое мужчын

Цэны на шакалад здзіўляюць13

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага30

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

«Гэта своеасаблівае партнёрства». Трамп заключыў здзелку, па якой краіны Еўропы абавязаны плаціць тарыф 15%8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку18

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць