У Полацку адбылося ўрачыстае адкрыццё Музея баявой славы пасля капітальнага рамонту і поўнага абнаўлення экспазіцыі, паведамляе мясцовы сайт gorod214.by.

Як паведамляе сайт Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка, адкрыццю музея папярэднічала шматгадовая праца — праектная, будаўнічая, дызайнерская, мастацкая, а таксама даследчая дзейнасць супрацоўнікаў установы.

Новае архітэктурна-мастацкае рашэнне экспазіцыі распрацавала і рэалізавала кампанія «Арт-комбінат». Галоўным мастаком праекта выступіў Андрэй Пяткевіч, а агульным кіраўніцтвам займаўся старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Вотчык.
Экспазіцыя была закрытая для наведвання з 1 лютага 2020 года на час капітальнага рамонту.
Каментары