Здарэнні11

Нарказакладчыка знайшлі па почырку

У Гомельскай вобласці расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да групы нарказакладчыкаў. Выявіць аднаго са злачынцаў удалося па почырку.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Невялікі кавалак паперы з напісанымі ад рукі каардынатамі месцазнаходжання «закладкі» знайшлі на месцы злачынства. Яго перадалі экспертам Гомельскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці. У межах почырказнаўчай экспертызы спецыялісты параўналі надпіс на запісцы з узорамі почыркаў меркаваных падазраваных па справе і знайшлі аўтара.

Як патлумачылі эксперты-почырказнаўцы, почырк такі ж індывідуальны, як і адбіткі пальцаў. Правядзенне почырказнаўчай экспертызы — складаная і карпатлівая праца, а заключэнне эксперта адыгрывае значную ролю пры расследаванні крымінальных спраў.

Каментары1

  • Андрусь
    22.07.2025
    "кавалак паперы з напісанымі ад рукі каардынатамі месцазнаходжання «закладкі» п выявілі на месцы злачынства". Вельмі трапным словам Рэд. абазначыла МУСаўцаў. Незразумела толькі, навошта скарацілі да аднае літары. Можна было такую іхнюю назву напісаць цалкам, ці хаця б з "*" на месцы "і" перад "д". Упэўнены, што ніхто з чытачоў не быў бы супраць.
    Калі ж сур'ёзна, то пераказваць мянтоўскія байкі пра тое, як яны адважна змагаюцца з закладнікамі наркотыкаў - гэта псаваць імідж НН, як незалежнага выдання. Бо звычайна ўвесь гэты закладніцкі варушняк мянтамі ж арганізуецца і кантралюецца, каб заўжды мець паказнікі выкрывальнасці. Вось калі б яны па почырку арганізатара крамы ўзялі - была б навіна. Але такога не адбываецца, бо арганізатары - самі ж міліцыянты.

Цяпер чытаюць

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі31

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць