Свет77

У Швейцарыі заўважылі цэлую групу турыстаў у нацысцкай форме

25 мужчын з розных краін Еўропы, а таксама з ЗША, займаліся хайкінгам у форме вермахта ўзору 1939 года, пiша Blick.

Ілюстрацыйнае фота: Jamey Keaten / AP

Паліцыя кантона Берн праверыла групу з 25 мужчын у форме вермахта, якая перасякала масіў Вільдхорн. Паліцыянты запатрабавалі, каб яны знялі нацысцкую сімволіку.

Мясцовыя жыхары заўважылі групу ў незвычайным адзенні яшчэ ў пятніцу.

«Група складалася з прыблізна 25 чалавек з розных еўрапейскіх краін, а таксама з ЗША», — расказалі ў паліцыі. Сілавікі папрасілі турыстаў зняць курткі з нацысцкай сімволікай, каб пазбегнуць магчымых сутыкненняў з іншымі людзьмі.

Удзельнікаў дапыталі і запісалі іх даныя, але ніякіх юрыдычных наступстваў гэта не мела, паколькі ў Швейцарыі нашэнне нацысцкай сімволікі пакуль не забаронена.

Па расказах відавочцаў, група сабралася на невялікім кемпінгу каля вадаспадаў Зімен у камуне Ленк. Першым на стаянку прыбыў дом на колах з Даніі.

«Мужчына насіў вусікі над верхняй губой і старасвецкую баваўняную фуражку», — расказаў відавочца. Ён прыехаў не адзін: з ім былі жанчына, дзіця і пажылая жанчына. Датчанін, верагодна, быў кіраўніком групы.

На наступны дзень пачалі прыбываць машыны з розных краін, у тым ліку са Швейцарыі, напрыклад, з кантона Во. Потым удзельнікі групы пачалі абменьвацца адзеннем. У выніку турысты апрануліся ў вайсковую форму вермахта ўзору 1939 года. На некаторых мундзірах былі свастыкі і іншыя нацысцкія сімвалы.

На сайце групы мужчыны апісваюць сябе як «апалітычных». Удзельнікі прыбываюць з ЗША і шэрагу еўрапейскіх краін, яны актыўныя з 2009 года. Асаблівую ўвагу яны надаюць аўтэнтычнасці формы, якая, паводле іх слоў, павінна адпавядаць стандартам «горнай школы арміі» 1939 года. На сайце размешчаны PDF-файл з 20 старонак з падрабязным апісаннем правіл нашэння формы, уключаючы інструкцыі па нанясенні свастыкі.

Большасць партый, кантонаў і грамадскіх арганізацый у Швейцарыі выступаюць за забарону выкарыстання і распаўсюджвання нацысцкай сімволікі ў грамадскіх месцах. Грамадскае абмеркаванне адпаведнага закона, прапанаванага Федэральнай радай, завяршылася ў сакавіку гэтага года. Парушэнне прадугледжваецца караць штрафам памерам у 200 франкаў (251 долар).

Федэральная рада хоча забараніць не толькі свастыку, прывітанне «Хайль Гітлер» і руны СС, але таксама лічбавыя коды кшталту «18» і «88», якія трактуюцца як «Адольф Гітлер» і «Хайль Гітлер». Кантэкст будзе вызначальным пры ацэнцы, ці лічыцца сімволіка крымінальна каранай.

Каментары7

  • Мх
    22.07.2025
    З кантэксту не зусім зразумела: проста форма, ці форма са знакамі адрознасці? (Крыжы, шэўроны, пагоны)? "Паліцыянты запатрабавалі, каб яны знялі нацысцкую сімволіку" А калі гэтая форма проста ўтульная? Глянуў спасылку. Фоткі ў спасылцы на Blick. Можа гэта рэканструктары? А канкрэтна фоткі "з месца" маюць вельмі агульны план.
  • Генрых
    22.07.2025
    Чарговая гісторыя пра тое, як нямецкая публіка жахаецца ад даволі прышпільных бяскрыўдных рэчаў (клубы рэканструктараў), бо гэта ж усё нацызм, і пра данасіцельства як частку нямецкага характару (і мяжа паміж Швайцарыяй і Нямеччынай не надта замінае яе распаўсюду)
  • .
    22.07.2025
    Гіркін (Стралкоў) свае мілітарысцкія намеры спачатку рэалізоўваў праз гульні ў рэканструктараў.
    Пасля гульні сталі жыццём.

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць