Аляксандр Лукашэнка плануе сустрэцца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у найбліжэйшы час, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-сакратарку Лукашэнкі Наталлю Эйсмант.

Сустрэча год таму на Валааме. Фота прэс-службы Уладзіміра Пуціна
Як заявіла Эйсмант, Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць сам-насам найважнейшыя пытанні. У іх маўляў,
«заўсёды ёсць што абмеркаваць. Так бы мовіць, пул тэмаў — як па двухбаковых адносінах, так і па міжнародным парадку дня».
Раней стала вядома, што Лукашэнка і Пуцін у нядзелю пагаварылі па тэлефоне. Як заявіла Наталля Эйсмант, сур'ёзныя пытанні падчас гэтай гутаркі не закраналіся: «Ёсць тэмы, якія наогул па тэлефоне лепш не абмяркоўваць».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары