«Характар у яго, вядома, выбуховы».

Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка ў інтэрв'ю «Нашай Ніве» расказаў, як у яго складваюцца адносіны з Сяргеем Ціханоўскім.
«Нармальныя, працоўныя [адносіны]. Характар у яго, вядома, выбуховы. Ён зараз вельмі заняты — пяць гадоў назапашваў ідэі праектаў, паездак і зараз залпам пачынае іх рэалізоўваць. І яму паўсюль трэба дапамога. А ў нас проста няма такога рэсурсу чалавечага, каб усе ідэі дапамагчы яму рэалізаваць. Але дапамагчы трэба, таму што ён — магутны інструмент барацьбы з рэжымам. Зараз ён хоча праехаць па ўсіх дыяспарах», — расказаў Вячорка.
Ён адзначыў, што для Ціханоўскага выступае «дакладна не дарадцам».
«Хутчэй, кантактам для вырашэння тых ці іншых праблем. Думаю, што час расставіць, ён зойме нейкую нішу.
Яму падабаецца статус першага джэнтэльмена, але ўсё роўна ў душы ён рэвалюцыянер, і яму, здаецца, не хапае прасторы ў выгнанні. І тым больш не хапае прасторы ў межах дэмакратычных інстытутаў. І ён хоча больш рабіць кантэнту, менавіта на Беларусь, з беларусамі».
Чытайце цалкам: Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне
-
«Беларусь — найлепшая краіна. Але трэба падрыхтавацца». Мужчына чысціў тэлефон, але яго з сям'ёй усё роўна затрымалі на мяжы
-
«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні
-
Таксістам загадалі тэрмінова зняць усю рэкламу казіно і букмекераў з бартоў машын
Каментары