«Беларусь — найлепшая краіна. Але трэба падрыхтавацца». Мужчына чысціў тэлефон, але яго з сям'ёй усё роўна затрымалі на мяжы
Міхаіл, які даўно жыве ў Ізраілі, усё роўна лічыць Беларусь найлепшай краінай. Але задумаўся пра тое, як чысціць падпіскі эфектыўней.

Міхаіл расказаў у сацсетках, што ўжо сем гадоў жыве ў Ізраілі, але час ад часу прыязджае ў Беларусь. Кожны раз перад такімі візітамі ён чысціць тэлефон: правярае, каб не было падпісак на «няправільныя» каналы.
Але апошняя паездка пайшла не па плане. Міхаіл з жонкай і двума дзецьмі перасякалі беларуска-літоўскую мяжу. Пасля праверкі тэлефонаў — гэта здарылася з Міхаілам упершыню — сям’ю затрымалі.
«Я аддаў тэлефон, не аддаць немагчыма. Непрыемнасць знайшлася не ў тэлеграме, не ў фэйсбуку ці інстаграме, а ў ютубе. Я быў падпісаны на два [забароненыя] каналы, жонка — на адзін.
Кайданы, трое сутак у ІЧУ, суд, штраф, канфіскацыя тэлефонаў», — падвёў вынік Міхаіл. Ім з жонкай далі штрафы па 1125 рублёў, тэлефоны прыйшлося купляць новыя.
Час за кратамі мужчына правёў у роздумах. Ён зразумеў, што ў такую сітуацыю могуць трапіць такія ж людзі, як ён, — тыя, хто выпаў з унутрыпалітычнага парадку дня. Ён задумаў зрабіць сэрвіс, які дапаможа праверыць прылады на «наяўнасць ненадзейных элементаў».
Міхаіл быў шакаваны тым, што каналы ў спісе забароненых з’яўляюцца штодня — у сярэднім па пяць-шэсць. І прыйшоў да высновы, што самому адсачыць гэта вельмі складана.
Мужчына асобна падкрэсліў, што дыстанцуецца ад палітыкі. На думку Міхаіла, «палітыкай мусяць займацца тыя людзі, якія знаходзяцца ў краіне. А тыя, хто з’ехаў, мусяць займацца палітыкай у тых краінах, у якія з’ехалі».
У каментарах нехта, відавочна з іроніяй, адзначыў, што цяпер з’явілася жаданне ехаць у Беларусь.
«Беларусь — найлепшая краіна ў свеце, і я не жартую. Проста трэба падрыхтавацца і гуляць па правілах», — адказаў Міхаіл.
-
Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх
-
Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў
-
Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары
[Зрэдагавана]