Грамадства5151

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні

Прадстаўніца міністэрства расказала, што беларусаў ужо караюць за пасты ў гэтай сацсетцы.

Почему Threads — угроза безопасности и за какие посты грозит ответственность? Объяснили в МВД-2
Скрыншот відэа СТБ

Пра небяспеку Threads паразважала начальніца ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Наталля Сахарчук. Яе непакоіць вялікая колькасць скаргаў ад беларусаў у гэтай сацсетцы. А яшчэ тое, што Threads карыстаюцца людзі 30—40 гадоў.

«На сённяшні момант гэта сапраўды пагроза бяспецы. Чаму? Таму што многія людзі ўвогуле не разумеюць гэтую сацыяльную сетку. У Threads, паводле ўсіх апошніх даследаванняў, у асноўным узроставая катэгорыя ідзе 30—40 гадоў. Гэта самая актыўная катэгорыя, якая таксама хоча быць у трэндзе.

Усе выдатна зразумелі адно: што дастаткова напісаць нейкую эсэмэску ў Threads… Напрыклад, мне не спадабалася, якія прадукты на паліцы, альбо мне не спадабалася, як паглядзеў на мяне супрацоўнік ДАІ, альбо мне не спадабалася, як прайшоў міма і здзейсніў нейкае дзеянне ў дачыненні… У нас адразу ўсё размяшчаецца ў сацыяльных сетках», — сказала Сахарчук у эфіры СТБ.

Як лічыць прадстаўніца МУС, пра ўсе злачынствы трэба паведамляць непасрэдна ў міліцыю. Але людзі чамусьці выкладваюць усё ў сацсеткі. На думку Сахарчук, каб пахайпіцца. Таму сілавікі ўжо пачалі караць аўтараў пастоў. Прычым Сахарчук пагражае крыміналкамі.

«У нас неаднаразова былі выяўленыя падчас маніторынгу такія пасты, за якія людзі панеслі адміністрацыйную адказнасць. А я хачу сказаць, што можна быць прыцягнутым не толькі да адміністрацыйнай адказнасці, але і да крымінальнай. Таму што трэба думаць галавой, што вы размяшчаеце ў любой з сацыяльных сетак, таму што наступствы не прымусяць сябе чакаць», — адзначыла прадстаўніца МУС.

Яна заявіла, што міліцыя маніторыць сацсеткі кругласутачна і, калі што, рэагуе імгненна.

Каментары51

  • Смскі ў Трэдс пішуць?
    27.09.2026
    А праўда што каб стаць мянтом трэба лабатамію прайсці і выдаліць палову глуздоў,
  • Омоновец
    27.09.2026
    грамадзянін, вы уверены?
  • Эдик
    27.09.2026
    Русь и русский дух всегда пахнут концлагерем.

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць