Ежа55

Вы ніколі не здагадаецеся, кухня якога народа нагадала блогеру Леаніду Пашкоўскаму стравы з беларускай вёскі

«Беларуса занесла ў правільнае месца», — пажартаваў аўтар папулярнага ютуб-канала «Хачу дадому».

Леанід Пашкоўскі каштуе непальскі дранік. Тут і далей — скрыншоты з ютуб-канала «Хачу дадому»

Трэвэл-блогер Леанід Пашкоўскі, аўтар папулярнага ютуб-канала пра вандроўкі «Хачу дадому», у новым выпуску распавёў пра гастранамічныя адкрыцці ў Катманду — сталіцы Непала.

Вялікім сюрпрызам для яго стала, што некалькі традыцыйных страваў непальцаў вельмі падобныя па смаку да беларускіх дранікаў і варэнікаў.

«Беларуса занесла ў правільнае месца», — пасмяяўся Леанід.

Аладкі з сачавіцы ў Непале называюцца бара. Гэта папулярная страва, якую і набываюць як стрыт-фуд, і гатуюць дома. Што цікава, дадаткам да аладак могуць ісці кавалкі бульбы, абваленыя ў вострых спецыях. А таксама так званы папкорн з соі — соевыя шарыкі ў соусе.

«Дранік ён і ў Непале дранік. Хрумсткі ўнутры, далікатны ўсярэдзіне. Афігенна смачна, таму што гэта ў маім ДНК. Мне гэтага вельмі бракавала», — пракаментаваў блогер. Адзначыўшы, праўда, што замест соевых катлетак з задавальненнем навярнуў бы з дранікамі смятаны.

Што тычыцца традыцыйнага непальскага дэсерту «ёмары», то ён ужо канчаткова пагрузіў жлобінца ў настальгію па дзяцінстве ў бабулі.

«Хлопцы, гэта рэальна варэнік! З тварагом, крыху запечаным. Я ў шоку — я не разумею, я ў Непале ці ў беларускай вёсцы. Мне хочацца праглынуць яго адразу, як і дранік, бо я нібыта зноў апынуўся дома. Я не чакаў, што ў непальцаў так шмат супольнага з беларусамі», — не хаваў эмоцый відэаблогер. «Дзякуй, божа, што прывёў мяне сюды! Шчасцю няма мяжы».

Цеста такіх паравых піражкоў робіцца з рысавай мукі. Унутры ж яны напаўняюцца малочным запарным крэмам з яек.

Дарэчы, яйкі ў Непале доўгі час заставаліся сімвалам багацця, бо былі ў дэфіцыце і каштавалі вельмі дорага. Зрэшты, да гэтага часу ў многіх сем’ях іх падаюць да стала як шчодры пачастунак для гасцей.

Каментары5

  • зух
    27.09.2026
    Mordo, дахалеры іх стала, раней толькі па мінску швэндаліся, а зараз і у электрычках ездзяць. невядома што яны тут робяць
  • Вежливый человек
    27.09.2026
    Хорошо, когда человек хорошо питается! Приятного аппетита, Леонид! Хорошо, что вы хорошо питаетесь и делитесь своими кулинарными пристрастиями!
  • Дранік, бусел, вышыванка
    28.09.2026
    Зноў толькі дранікі. Смешна.

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі прадаў катэдж у Драздах за $1,2 мільёна13

«Адкрываецца кармушка, заглядвае гэты *ёбак Вадзім у акулярчыках і кажа: «Ну што ты, Сахарок!»11

У Кіеве расійскімі ўдарамі пашкоджана дэпо станцыі «Кіеў-Пасажырскі», дата– і бізнэс-цэнтры, жылыя дамы

Дрон трапіў па прапускным пункце на беларуска-расійскай мяжы. Ужо не першы раз1

Расія плануе на наступны год рэкордныя вайсковыя расходы 2

Ветэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?19

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць