Свет33

У Польшчы пяцярых беларусаў абвінавачваюць у дыверсіях і шпіянажы

Пяцёра беларусаў абвінавачваюцца ў актах сабатажу і дыверсіях у Польшчы, а таксама ў працы на замежную разведку. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальнай пракуратуры Польшчы тэлеканалу «Белсат».

Нацыянальная пракуратура Польшчы. Фота: rp.pl

29 ліпеня перад пасяджэннем Рады міністраў Польшчы прэм’ер-міністр Дональд Туск паведаміў, што ў краіне затрыманыя 32 чалавекі па падазрэнні ў супрацоўніцтве з расійскімі спецслужбамі. Гэтыя людзі нібыта ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы дыверсій і нападаў. Адзін з затрыманых ужо асуджаны і знаходзіцца ў турме, астатнія 31, сярод якіх ёсць беларусы, расіяне і ўкраінцы, чакаюць суда.

«Белсат» звярнуўся ў Нацыянальную пракуратуру Польшчы з пытаннем пра ролю беларусаў у гэтай справе. У адказе прэс-сакратар пракуратуры Пшэмыслаў Новак паведаміў, што ў межах трох працэсаў супраць арганізаванай злачыннасці былі выстаўленыя абвінавачванні пяці грамадзянам Беларусі.

Іх падазраюць у актах сабатажу, дыверсій і дзейнасці ў інтарэсах замежнай выведкі, што кваліфікуецца паводле артыкула 130, параграфа 7 Крымінальнага кодэксу Польшчы. Больш падрабязна інфармацыю пакуль не раскрываюць.

8 жніўня Нацыянальная пракуратура апублікавала яшчэ адзін абвінаваўчы акт, звязаны з гатоўнасцю дзейнічаць на карысць беларускай разведкі супраць Польшчы. У ім гаворыцца пра грамадзяніна Беларусі Арцёма К., які 2 чэрвеня 2025 года быў абвінавачаны ў тым, што спрабаваў дзейнічаць ад імя беларускай разведкі і КДБ.

Расследаванне пачалося пасля таго, як у снежні 2024 года польскае Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) атрымала доказы, што Арцём К. у Варшаве выказаў гатоўнасць збіраць і перадаваць інфармацыю пра важную інфраструктуру Польшчы і пра беларускіх грамадзян, якія жывуць у Польшчы, для разведкі і дыверсійнай дзейнасці ў Польшчы і іншых краінах Еўрасаюза.

19 снежня 2024 года Арцёма К. затрымалі, ён не прызнаў сябе вінаватым. Суд пастанавіў трымаць яго пад вартай, яму можа пагражаць турэмны тэрмін ад паўгода да васьмі гадоў.

Каментары3

  • Неяк малавата...
    08.08.2025
    Сам сутыкаўся са шпіёнамі кожны дзень. Усё ім ня так і ня гэтак у ентай няшчаснай Польшчы. Увесь час за палякамі падглядаюць дый сваім суайчыннікам спакою не даюць. У іх ва ўсіх "дзьве дзяржаўныя мовы" між іншым
  • Калькулятар
    08.08.2025
    У Польшчы затрыманыя 32 чалавекі па падазрэнні ў супрацоўніцтве з расійскімі спецслужбамі. 15% з іх беларусы. 85% украінцы і расіяне.
  • Поцык
    08.08.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць