Мясцовы жыхар паведаміў у Астравецкі РАУС, што невядомы мужчына пад выглядам продажу мабільнага тэлефона выцягнуў з яго грошы ў памеры 1505 рублёў. Але даслаў не тое, пра што дамаўляліся, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Купец убачыў аб'яву пра продаж тэлефона Samsung S24 Ultra на адной з вялікіх інтэрнэт-пляцовак. У апісанні і падчас перапіскі прадавец сцвярджаў, што тэлефон арыгінальны.
У выніку мужчына перадаў грошы і аформіў дастаўку з Магілёўскай вобласці. Аднак пасля атрымання тэлефона ён засумняваўся ў яго арыгінальнасці. Прадавец жа грошы вяртаць адмовіўся.
Судова-экспертнае расследаванне пацвердзіла: тэлефон з пазнакай Samsung Galaxy S24 Ultra не з'яўляецца прадукцыяй брэнда Samsung.
Прадавец растлумачыў міліцыі, што сам нядаўна набыў гэты тэлефон, думаючы, што ён арыгінальны, а пасля вырашыў яго прадаць.
Каментары