Грамадства2222

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят

Блогер з мільёнамі праглядаў Джош Кэйхіл падзяліўся ўражаннямі ад палёту на самалёце Airbus A330-200, які ў абыход санкцый набыла «Белавія», і ад сустрэч з людзьмі ў Мінску.

Джош Кэйхіл Josh Cahill
Джош Кэйхіл. Скрын відэа: JoshCahill / YouTube

Аўтар папулярнага ютуб-канала пра авіяцыю (звыш 800 тысяч падпісчыкаў) Джош Кэйхіл (Josh Cahill) за апошнія восем гадоў скарыстаўся паслугамі больш як 220 розных авіякампаній і здзейсніў больш за 800 палётаў. Нядаўна ён вырашыў асабіста пратэсціраваць самалёт Airbus A330-200, які ў абыход санкцый набыла «Белавія».

Як адзначае Кэйхіл у сваім відэа, Беларусь, паводле міжнародных абмежаванняў, не можа афіцыйна набываць самалёты ці нават запчасткі і не мае доступу ў паветраную прастору Еўропы. Тым не менш праз шэрыя схемы і пасярэднікаў авіякампанія атрымала гэты лайнер.

Ключавым пасярэднікам быў іарданскі бізнесовец Тарэк Абдэль Хамід аль-Ажамі (Tarek Abdel Hamid Al Ajami), які кіруе фіктыўнай авіякампаніяй у Гамбіі — Magic Air, што ніколі не выконвала палётаў. Ён набыў тры A330 у турэцкай Onur Air і аформіў дакументы так, нібыта самалёты былі прададзеныя ў Дубай. У жніўні 2024 года ўсе тры паветраныя судны замест пералёту ў Афрыку з выключанымі транспондарамі пераляцелі праз Каспійскае мора і прызямліліся ў Мінску. На аднаўленне тэхнічнага стану пайшоў амаль год.

Сюрпрыз у салоне

На пералёт са Стамбула ў Мінск Кэйхіл набыў білет у бізнэс-клас і, як сам прызнаецца, быў вельмі здзіўлены, калі патрапіў на борт кантрабанднага Airbus A330-200 авіякампаніі «Белавія», які першапачаткова ў 2003 годзе быў пастаўлены авіякампаніі Emirates, а пазней некалькі гадоў абслугоўваў пералёты турэцкай Onur Air.

Замест чаканага старога салона Emirates ён убачыў элітны бізнэс-клас ад Qatar Airways. Блогер дэманструе спражку рамяня бяспекі з сімволікай катарскай авіякампаніі і звяртае ўвагу на фірмовыя колеры гэтай авіякампаніі ў аздабленні.

«Я не магу ўцяміць, як гэты салон бізнес-класа Qatar Airways апынуўся на падсанкцыйным былым самалёце Emirates авіякампаніі «Белавія». (…) Я не думаю, што вам калі-небудзь у жыцці давядзецца паляцець на падсанкцыйным былым самалёце Emirates з салонам Qatar Airways і брэндам «Белавія», — заўважае Кэйхіл.

Паводле слоў блогера, убудаваная забаўляльная сістэма на борце не працуе. Аднак замест гэтага выдаюць планшэты на Android, на якіх «усяго пяць фільмаў». Ён таксама дэманструе «мясцовы прапагандысцкі часопіс» — «Союзное государство», дарожны набор авіякампаніі і дзеліцца сваімі ўражаннямі ад абеду.

Кэйхіл дэманструе, як яго крэсла ў бізнэс-класе раскладаецца ў поўны «флэт-бэд» — гарызантальнае становішча.

«Наколькі гэта крута — ляцець «Белавія» і мець сапраўдны гарызантальны ложак. (…) Я ведаю некалькі авіякампаній, якія не пад санкцыямі, але не дацягваюць да якасці гэтага месца».

Джош Кэйхіл у салоне бізнэс-класа. Скрын відэа: JoshCahill / YouTube

Размова з начальнікам

Прыбыўшы ў Мінск, блогер спадзяваўся, што пашпартны кантроль будзе фармальнасцю. Але яго, разам з яшчэ 10-15 пасажырамі, адвялі ў асобную зону. Там яму давялося чакаць сваёй чаргі. Затым яго запрасілі ў асобны пакой, дзе быў нейкі начальнік:

«Як толькі я зайшоў, ён быў вельмі вясёлы: «О, Джош, я бачыў твой ютуб-канал». Потым спытаў: «Што ты тут робіш? Здымаеш відэа пра «Белавія»?».

Блогер прызнаецца, што быў падрыхтаваны да такіх пытанняў:

«Я адказаў: «Не, я проста турыст. Хачу паглядзець музей авіяцыі». Ён заўважыў: «Ты ж здымаў відэа?» — «Так, зрабіў відэа пра новы A330 «Белавія».

Ён быў вельмі прыязны, спытаў, колькі ў мяне наяўных, не стаў удавацца ў падрабязнасці і сказаў: «Усё ў парадку. Пачакайце 5-10 хвілін, і вы атрымаеце свой пашпарт і зможаце ісці»».

Па словах мужчыны, праз паўгадзіны яму вярнулі пашпарт, і ён без праблем трапіў у горад. Кэйхіл адзначыў, што ўсе прыязна аднесліся да яго, у адрозненне ад Масквы, дзе яго дапытвалі тры гадзіны.

Нечаканая адкрытасць людзей

Расказваючы пра Мінск, Кэйхіл адзначае наяўнасць усіх заходніх брэндаў і магчымасць аплаціць пакупкі міжнароднай картай (у адрозненне ад Расіі). Ён згадвае, што першы раз наведаў Мінск у 2020-м годзе, і заўважае:

«Маё ўражанне ад Беларусі і людзей тут: у іх спосаб мыслення і светапогляд насамрэч вельмі заходнія. Тут больш адчуваецца, што ты ў Будапешце ці Празе, чым дзесьці ў расійскім горадзе, асабліва калі размаўляеш з маладым пакаленнем».

І яшчэ адна рэч, якую адзначае Кэйхіл, — гэта стаўленне насельніцтва да Лукашэнкі:

«Кожны, літаральна кожны, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят, што ім сорамна за яго, што ніхто за яго не галасаваў і ён не павінен быць пры ўладзе».

Для параўнання ён прывёў свой досвед у Расіі:

«Калі ў Расіі ты размаўляеш з моладдзю, адукаванымі людзьмі ці проста звычайнымі, заўсёды знойдзецца хоць адзін прыхільнік Пуціна, які скажа: «Так-так, ён ставіць Расію на першае месца, ён дзейнічае ў нашых інтарэсах, мы яго падтрымліваем».

А тут, у Беларусі, кожны раз, калі згадваеш Лукашэнку, усе кажуць: «Ён вар’ят». Ніхто за яго не галасуе. Нікому ён не патрэбны. Ён проста клоўн».

«Я люблю гэтую краіну. Выдатныя, прыгожыя людзі», — заўважае Кэйхіл перад адлётам.

Каментары22

  • Василий
    14.08.2025
    Беларусы - потомки жителей ВКЛ, литвины, историческая межнациональная толерантность, климат, специфика менталитета находясь между большими империями …сделало своё дело
  • Hund
    14.08.2025
    Пытанне да пілотаў самалёту які не абслугоўвацца адпаведна рэгламенту вытворца. Ці яны за грошы гатовыя рызыкаваць чужымі жыццямі?
  • Ф
    14.08.2025
    Ніпраўда! Гэтыя блогеры адарваліся ад народу. Незавісімая сацыялогія свідзецельствует пра ніпрыкрашчаюшчыйся рост даверыя власці са стараны прастых беларусаў, каторые забылі ўсе гэтыя офісы-кабінеты і цяпер усёй душой адданыя Рыгорычу-Караніку. Нада весці дыалог і слухацца Пракоп’ева з Хазіным.

Цяпер чытаюць

Беларус забіў расійскага суддзю, а пасля адрэзаў яму пеніс і засунуў у рот трупу

Беларус забіў расійскага суддзю, а пасля адрэзаў яму пеніс і засунуў у рот трупу

Усе навіны →
Усе навіны

«Разламаўся пазванок». У Гродне падлетак пайшоў скакаць на батутах — і цяпер не адчувае ні рук, ні ног2

Крэмль: Падпісання дакументаў па выніках перамоў Пуціна і Трампа не плануецца2

Хатняе заданне па фізкультуры і тлумачэнне паняцця «каляровая рэвалюцыя». Якія змены ў школах будуць у новым навучальным годзе4

Маляваныча не пусцілі ў Грузію — начаваць ён будзе ў спецпакоі11

«Толькі ў Беларусі такое магчыма». Мужчына ў Z-майцы танчыць на плошчы пад украінскую песню ВІДЭА14

З 1 верасня павялічацца пенсіі

У Слуцкім раёне пабітая жанчына цярпела да таго часу, пакуль не трапіла ў рэанімацыю1

У гомельскай міліцыі расказалі, куды адпраўляюць працаваць «дармаедаў»3

Беларусь атрымала ад Расіі чарговую партыю самалётаў-знішчальнікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус забіў расійскага суддзю, а пасля адрэзаў яму пеніс і засунуў у рот трупу

Беларус забіў расійскага суддзю, а пасля адрэзаў яму пеніс і засунуў у рот трупу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць