Грамадства

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт працягнуў прыёмную кампанію 2025 года да 24 жніўня ўключна. У ЕГУ расказалі, якія перспектывы дае магістратура па праграме «Гендарныя даследаванні».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Умовы паступлення ў магістратуру ў ЕГУ

Паступіць у магістратуру могуць людзі з вышэйшай адукацыяй незалежна ад таго, калі і ў якой краіне яны скончылі навучанне.

Навучанне па праграме «Гендарныя даследаванні» адбываецца на англійскай мове, таму патрэбны высокі ўзровень англійскай (B2 і вышэйшы). Залічэнне праводзіцца без уступных экзаменаў, на падставе матывацыйнага сумоўя і пацвярджэння ўзроўню англійскай мовы.

Другое патрабаванне — сярэдні бал атэстата ўніверсітэта не ніжэйшы за 8, дзе 60% — гэта бал дыпломнай працы, а 40% — агульны сярэдні бал падчас навучання на бакалаўрыяце.

Навучанне на англійскай рыхтуе выпускнікоў да працы на міжнародным узроўні.

На каго разлічаная гэтая праграма?

У ЕГУ адзначаюць, што выпускнікі магістарскай праграмы «Гендарныя даследаванні» могуць прымяняць свае веды ў значна шырэйшым спектры прац, чым гэта можа падацца на першы погляд.

Такія спецыялісты могуць быць запатрабаваныя не толькі ў грамадскім сектары і праваабарончых структурах. У экспертах па гендарнай тэматыцы таксама маюць патрэбу дзяржаўныя органы, міжнародныя арганізацыі і медыя.

Бізнэс часам таксама звяртаецца па кансультацыі да экспертаў па пытаннях гендарнай роўнасці і інклюзіі, адзначаюць у ЕГУ.

Многія выпускнікі праграмы працуюць у міжнародных арганізацыях, дзе не толькі кансультуюць як эксперты, але і выконваюць менеджарскія функцыі.

Акрамя таго, на курсах па сацыяльнай тэорыі, колькасных і якасных метадах даследавання студэнты атрымліваюць навыкі збору, апрацоўкі і аналізу даных, а таксама працы з міждысцыплінарнымі праблемамі.

Сярод тых, каму можа быць карысная такая адукацыя, таксама называюць HR-спецыялістаў.

Універсітэт адзначае, што многія сярод тых, хто выбірае навучанне ў магістратуры па праграме «Гендарныя даследаванні», маюць адукацыю ў галіне псіхалогіі і псіхатэрапіі.

Такое дадатковае навучанне дазваляе ім аказваць больш якасныя паслугі і працаваць з усімі групамі людзей, паколькі большасць даследаванняў і эксперыментаў па псіхалогіі праводзілася ў асноўным з мужчынамі.

Магістарская праграма «Гендарныя даследаванні» ўвасабляе прынцып міждысцыплінарнага падыходу — на ёй вывучаюцца розныя аспекты сацыялогіі, антрапалогіі, палітычнай камунікацыі, права, філасофіі і іншых навук. Гэта ўзмацняе кар'ерныя перспектывы будучых магістраў і дазваляе гнутка падысці да выбару тэмы і кірунку магістарскага даследавання, якое можа мець практычнае прымяненне ў развіцці кар'еры.

Сярод пераваг навучання менавіта ў ЕГУ можна адзначыць, што ўніверсітэт не патрабуе ад абітурыентаў мець ступень бакалаўра ў гэтай жа галіне (у нашым рэгіёне складана атрымаць ступень бакалаўра па гэтай спецыяльнасці).

Як адбываецца навучальны працэс

Зручнасць навучання ў магістратуры заключаецца ў тым, што чалавек падчас навучання можа працягваць працаваць, бо заняткі ў асноўным адбываюцца анлайн і ўвечары. Звычайна гэта 1—2 пары некалькі разоў на тыдзень. Тэрмін навучання — 1,5 года (3 семестры).

Праграма магістратуры «Гендарныя даследаванні» мае міждысцыплінарны характар. Студэнты атрымліваюць веды ў сацыялогіі, праве, псіхалогіі, філасофіі і культуры. 

Навучанне па гэтай праграме дае шырокія практычныя веды ў сучаснай сацыялогіі. Выпускніку прысвойваецца кваліфікацыя магістра сацыяльных навук. 

Фінансавыя пытанні

Студэнты магістратуры ЕГУ могуць на конкурснай аснове прэтэндаваць на гранты і стыпендыі ад універсітэта і ўрада Літвы.

Магістрант можа пражываць у любой краіне — у Беларусі, Польшчы або дзе-небудзь яшчэ. Пры гэтым універсітэт дапамагае з атрыманнем візы, а пасля — літоўскага ДНЖ, які дае права не толькі наведваць Вільню для вучобы, але і жыць і працаваць у Літве. Можна нават займацца індывідуальнай дзейнасцю (аналаг ІП у Беларусі).

Падаць дакументы можна да 24 жніўня ўключна. Для паступлення ў ЕГУ не патрабуюцца апастылі на дакументы.

Запісацца на кансультацыю і больш падрабязна вывучыць магчымасці навучання ў ЕГУ можна на сайце ўніверсітэта, а таксама звязаўшыся з прадстаўнікамі ўстановы па тэлефоне +370-644-96-317 (Viber, Telegram, WhatsApp). Або па электроннай пошце [email protected].

Каментары

Цяпер чытаюць

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам20

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Кіты, карабель-прывід і чырвонае святло: беларус перасёк Атлантыку пад ветразем3

Колькасць машын на польскай мяжы пераваліла за 3500 — гэта рэкорд6

Сустрэча Трампа і Пуціна пачнецца а 22-й гадзіне

Толькі 1% тых, хто выжыў пасля Хірасімы і Нагасакі, пасля памерлі ад ракавых хвароб, выкліканых радыяцыяй9

«Нёман» урваў перамогу ў «Клаксвіка» па пенальці і прабіўся ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый13

Прарыў расіян каля Дабраполля: ці сапраўды УСУ ўдалося нейтралізаваць пагрозу2

Трамп спадзяецца на добрую сустрэчу з Пуціным, але не лічыць яе самай важнай5

Кітаец спрабаваў пераслаць з ЗША ў шкарпэтках больш за 850 чарапах

Казахстан упершыню абышоў Расію па ВУП на душу насельніцтва7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам20

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць